Архіў навін

У Магілёўскай вобласці наладжаная сістэма стабільных і эфектыўных узаемаадносін органаў мясцовага кіравання і самакіравання, якія на справе дапаўняюць адзін аднаго. На гэта звярнула ўвагу намеснік старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык у гутарцы з карэспандэнтам сайта.
В крайне сложных условиях 2020 года все усилия органов госуправления Могилевской области были сосредоточены на поддержании экономики региона. При этом нужно отметить главное: удалось решить важнейшую задачу – сохранить бесперебойную работу предприятий и не допустить массового высвобождения работников.
Адкрыты традыцыйны рэспубліканскі турнір па спартыўнай акрабатыцы «Кіндар-сюрпрыз» пройдзе 1–5 сакавіка ў Палацы гімнастыкі Магілёва. Пра гэта паведамілі ў гарадской СДЮШАР «Багіма» імя А. Р. Мішчанкі.
26 лютага спаўняецца роўна сорак гадоў, як Аляксандр Міхайлавіч Лапацентаў узначаліў СВК «Калгас “Радзіма”» Бялыніцкага раёна. Гэта адно з нешматлікіх такога роду сельгаспрадпрыемстваў, якія засталіся з савецкага мінулага. І вось ужо 40 гадоў са сваіх 66 Аляксандр Міхайлавіч на сваім нязменным пасту. Пра такіх людзей звычайна кажуць: дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся.
Адкрыты дыялог «Адзінства. Развіццё. Незалежнасць» адбыўся ў Магілёве. Ён стаў часткай аднайменнага абласнога моладзевага форума і сабраў у канферэнц-зале абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы прадстаўнікоў органаў улады, дэлегатаў VI Усебеларускага народнага сходу, членаў моладзевага парламента пры Магілёўскім абласным Савеце дэпутатаў, моладзевы актыў грамадскіх арганізацый рэгіёна.
У ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна ёсць даўняя традыцыя: першы ўраджай гародніны з цяплічнага камбіната трэба вырасціць да свята 23 лютага. Цяперашні сезон не стаў выключэннем: першая партыя агуркоў саспела ў рассветаўскіх цяпліцах! Першы ўраджай у канцы лютага–гэта як справа гонару для агароднікаў. Агуркі ў цяплічным камбінаце растуць на плошчы 2 гектары. І сабраць з іх плануюць не менш, чым у мінулым годзе, – больш за 1000 тон зялёнай гародніны.
Пагрозы ў сетцы Інтэрнэт, як і ў рэальным жыцці, – гэта злачынства, за якое пагражае крымінальная адказнасць. Пра гэта папярэджвае пракуратура Магілёўскай вобласці. Пракуроры раяць памятаць пра гэта ўсім, хто карыстаецца сацыяльнымі сеткамі, і весці гутаркі без парушэнняў закона. Не выказваць пагрозы, не абражаць суразмоўцаў, не распаўсюджваць паклёп. У адваротным выпадку за ўсё пералічанае можа чакаць як штраф, так і пазбаўленне волі.
Магілёўская абласная бальніца медыцынскай рэабілітацыі вяртаецца да звычайнага рэжыму працы. Падчас росту захворвання COVID-19 ўстанова была перапрафілявана ў інфекцыйную бальніцу. Пра гэта расказаў галоўны ўрач бальніцы Барыс Дзераўцоў.
Дзень адчыненых дзвярэй правядуць магілёўскія бібліятэкі 24 лютага. Пра гэта паведаміла загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса Алена Шэпелева.
Навучэнцы Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава ў межах інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ»сустрэліся з першым сакратаром Цэнтральнага камітэта ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу VII склікання ад Магілёўскай вобласці Дзмітрыем Варанюком. Пра гэта расказала намеснік дырэктара ўстановы адукацыі па выхаваўчай рабоце Наталля Курыла.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц сёння сустрэўся з Апостальскім адміністратарам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупам Казімірам Велікасельцам. Таксама ў гутарцы прымаў удзел дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі. Бакі абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння.
Каманда Магілёўскай вобласці стала пераможцай рэспубліканскіх спаборніцтваў зімовага мнагабор’я «Абаронца Айчыны» сярод юнакоў дапрызыўнага і прызыўнога ўзросту ў межах дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь. Спаборніцтва праходзіла ў горадзе на Дняпры. Удзельнікамі спаборніцтваў з’яўляліся юнакі, якія навучаюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Прамую тэлефонную лінію 27 лютага правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
«Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання» Беларускай чыгункі вырабіла і адправіла на Беларускую антарктычную станцыю канструкцыю з двух кантэйнераў-цыстэрнаў, якія будуць выкарыстаны для захоўвання дызельнага паліва і сілкавання электрастанцыі, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
Своечасова аказаная дзяржпадтрымка дае магчымасць развіваць і ўмацоўваць важныя для краіны прадпрыемствы. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў час рабочага візіту ў ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Бабруйскаграмаш».
У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» ад 4 студзеня 2010 года, Прэзідыум Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў склікае пазачарговую дваццаць сёмую сесію 25 лютага (14.00, Дом Саветаў, канферэнц-зала аблвыканкама). Разглядваюцца пытанні: «Справаздача аб рабоце Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта па сацыяльна-эканамічным развіцці вобласці ў 2020 годзе»; «Справаздача аб працы Прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў па выніках 2020 года»
Сем пажараў адбылося за суткі ў Магілёўскай вобласці. Загінула 2 чалавекі, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Адзіны дзень бяспекі пройдзе ў рэспубліцы з 20 лютага па 1 сакавіка. У гэтыя дні адбудуцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах НС, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
У Магілёўскай вобласці праходзіць рэспубліканская патрыятычная акцыя «Я служу!», прымеркаваная да Дня Абаронцаў і Узброеных Сіл Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце ГА «Беларускі саюз моладзі».
Семінар на тэму «Аб зменах у падатковым заканадаўстве ў 2021 годзе» адбыўся ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім агенцтве рэгіянальнага развіцця.
На прадпрыемстве «Бабруйскаграмаш» падвялі вынікі дзейнасці па навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і тэхналагічных распрацоўках новай тэхнікі, яе асваенні ў вытворчасці ў мінулым годзе.
Кіраўскі «Рассвет» яшчэ ў часы СССР грымеў як калгас-перадавік і наватар. І сёння ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» – адзін з флагманаў аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці.
У Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова плануецца развіццё новых напрамкаў навуковых даследаванняў у галіне IT-тэхналогій і эканомікі. Пра гэта ішла гаворка на сустрэчы старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандра Шуміліна з магістрантамі, аспірантамі і выкладчыкамі ўніверсітэта, паведамілі ў прэс-службе ДКНТ.
Прэзідэнты Расіі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка правядуць сустрэчу 22 лютага, чакаюцца працяглыя перагаворы. Аб гэтым заявіў журналістам у чацвер прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ТАСС. "Сустрэча будзе на наступным тыдні, яна будзе 22 лютага. Два прэзідэнты сустрэнуцца, можна чакаць вельмі працяглыя перагаворы", - сказаў прадстаўнік Крамля.
Чэлендж «Прыбярэм снег разам» 19 лютага дабярэцца да тэрыторыі каля Магілёўскага спецыялізаванага дома дзіцяці для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы, з парушэннем псіхікі. Анансуецца, што валанцёры БРСМ, прадстаўнікі Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў, першасных прафсаюзных арганізацый на чале з членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, першым сакратаром Цэнтральнага камітэта БРСМ Дзмітрыем Варанюком пачнуць працаваць тут у раёне 15.15.
З 21 па 27 сакавіка ў Магілёве адбудзецца тэатральны тыдзень М.@rt.контакт.by па старонках Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форума «М.@rt.контакт». Пройдзе яна ў фармаце гастроляў беларускіх тэатраў.
У Магілёве з-за парушэнняў тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза прыпынена праца сеткі буйных гандлёвых аб’ектаў «Планета Адзенне Абутак». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай абласной інспекцыі Дзяржстандарту.
За вялікі ўклад у развіццё эканомікі Ленінскага раёна ў 2020 годзе ААТ «Ольса» занесена на Дошку гонару Ленінскага раёна. Як прадпрыемства ў няпростых эканамічных умовах здолела не толькі застацца на плаву, але і ўводзіць у эксплуатацыю новае абсталяванне, выпускаць і рэалізоўваць новыя віды прадукцыі, пашыраць рынкі збыту, нарошчваць экспартны патэнцыял, мы даведаліся, пазнаёміўшыся з магілёўскай вытворчасцю і вытворцамі. Па прынцыпе айкідо
Уладзімір Цумараў, старшыня Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта, дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу: – Атрымалася шчырая размова, у якой выразна расстаўлены прыярытэты ў далейшым лёсе Беларусі з прынцыповай ацэнкай таго шляху, які пройдзены. Галоўны пасыл, які прасочваецца ва ўсім выступленні Прэзідэнта, – гэта арыенцір на ўпартую працу і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Наша краіна годна завяршыла мінулую пяцігодку і ўпэўнена падышла да новага перыяду развіцця.
У гэтым годзе рабочы дзень выстаўкі будзе падоўжаны на гадзіну: 18-20 лютага з 10.00 да 20.00, 21 лютага з 10.00 да 17.00. Удзел у выстаўцы пацвердзіў 281 экспанент з 20 краін - Аўстрыі, Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Венесуэлы, Германіі, Ірана, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Малдовы, Пакістана, Палесціны, Расіі, Сірыі, Таджыкістана, Туркменістана, Турцыі, Узбекістана, Украіны.