Архіў навін
Другога кастрычніка завяршыў свой шлях на зямлі вялікі чалавек. Сумленна адслужыў роднай зямлі і людзям, выканаўшы свой абавязак спаўна. І гэта для ўсіх нас велізарная страта. Яго шлях прадоўжыўся 67 гадоў і ўжо пры жыцці суправаджаўся славай дасведчанага і высокапрафесійнага аграрыя, таленавітага менеджара, мудраца і летуценніка. І маштабы асобы гэтага чалавека па-сапраўднаму ацэньваць будуць наступныя пакаленні. Нам застаецца перажыць смутак страты і захаваць памяць.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 9 кастрычніка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Курыруюцца напрамкі: сацыяльна-культурная сфера, ідэалагічная праца, адукацыя, ахова здароўя, спорт і турызм, друк, аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне насельніцтва, уключаючы аздараўленне дзяцей за мяжой, гуманітарная дзейнасць, праца і сацыяльная абарона, ахова працы, дзяржаўная моладзевая палітыка.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 кастрычніка падпісаў указ №375 «Аб мерах па аказанні дзяржаўнай падтрымкі». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У адпаведнасці з дакументам прадугледжваецца комплексная карэкціроўка заканадаўства па пытаннях аказання грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве жылля.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 кастрычніка падпісаў указ № 383, якім уносяцца змяненні ва ўказ «Аб фарміраванні цэн на лекавыя сродкі, вырабы медыцынскага прызначэння і медыцынскую тэхніку» ад 11 жніўня 2005 года № 366. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Грамадскае аб’яднанне «Рускае культурна-асветніцкае таварыства» праводзіць у Магілёве III адкрыты гарадскі музычны фестываль-конкурс «Рускі раманс». Творчае спаборніцтва прымеркавана да дзяржаўнага свята Расіі–Дня народнага адзінства, які адзначаецца штогод 4 лістапада.
Конкурс арганізуецца пры падтрымцы Прадстаўніцтва «Рассупрацоўніцтва» ў Рэспубліцы Беларусь, ГА «Беларускі саюз музычных дзеячаў», упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама і Магілёўскага гарвыканкама, іншых структур.
Былы настаўнік з Хоцімска Таццяна Кавалёва толькі на пенсіі асвоіла ткацтва ручнікоў і дарасла да народнага майстра Беларусі. Колькі Таццяна Іванаўна саткала ручнікоў, ужо збілася з ліку. Яе працы не толькі актыўна калясяць па выставах і фестывалях – робіць іх на заказ. Што ж хаваюць узоры старадаўніх ручнікоў, паясоў і вышыванак? Як выглядае на іх чалавек, сонца, зямля, і што гэтымі сімваламі можна расказаць на палатне? Глядзіце ў рэпартажы.
1 кастрычніка адзначаецца Дзень пажылога чалавека. Гэта дата мае міжнародны статус і вельмі сімвалічная. Бо ў фразы «залатая восень», акрамя прыроднага сэнсу, ёсць і яшчэ адзін. Залатым часам чалавека называюць менавіта пажылы ўзрост–перыяд мудрасці, жыццёвага вопыту і перыяду, калі можна заняцца тым, на што раней не хапала часу.
Сёння Дзень пажылога чалавека свет адзначае 31-ым разам (абвешчаны на 45-й сесіі Генасамблеі ААН 14 снежня 1990 года). Дарэчы, у свята нават ёсць свой лагатып–раскрытая далонь як сімвал дабрыні і дапамогі.
Напярэдадні Дня настаўніка ў Магілёве прайшоў прыём для вядучых педагогаў вобласці. На святочным уроку настаўнікам, якія дабіліся высокіх вынікаў у працы, уручылі заслужаныя ўзнагароды.
У вучэбна-педагагічным комплексе аграгарадка Лабанаўка Чэрыкаўскага раёна школьніц вучаць працаваць на сучасных швейных машынах. Майстэрня дае магчымасць не проста навучыцца шыць, але і зарабіць на гэтым.
Пяць працоўных месцаў у сацыяльнай швейнай майстэрні з’явілася дзякуючы праекту «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцей занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўшчыны».
У Магілёве ў кастрычніку пройдзе паўтара дзясятка восеньскіх сельскагаспадарчых кірмашоў. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
Першы восеньскі кірмаш «Багач» адбудзецца ўжо ў гэтыя выхадныя, 2 кастрычніка. Ён будзе арганізаваны з 11.00 да 17.00 у скверы 40-годдзя Перамогі і па вул. Міронава. Удзельнікамі стануць сельскагаспадарчыя, перапрацоўчыя і гандлёвыя прадпрыемствы, а таксама фермерскія гаспадаркі, індывідуальныя прадпрымальнікі, рамеснікі і фізічныя асобы.
У праекце новай Канстытуцыі Беларусі паўнамоцтвы па фарміраванні ўрада прапануецца перадаць прэм’ер-міністру. Пра гэта расказаў дырэктар інфармацыйна-аналітычнай установы «Круглы стол дэмакратычных сіл», член Канстытуцыйнай камісіі Юрый Васкрасенскі ў праграме «Аб’ектыўна» на тэлеканале АНТ.
Механізатар Дзяніс Якімовіч з СДП «Авангард» РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Магілёўскага раёна дастае свае бартавыя запісы, каб асвяжыць у памяці, калі прыступіў да сяўбы азімых. Дакладвае: тэхніка пробна выйшла ў поле яшчэ 6 верасня. Толькі набраў тэмп, як з 17 верасня пайшлі дажджы, праца застапарылася. Зараз аграрыі ў рэжыме нон-стоп наганяюць упушчанае. Тактыка такая: два энерганасычаныя трактары «Беларус-3522» з сеялкамі ў полі з шасці раніцы і да позняга вечара.
У Магілёўскім парку «Падміколле» хутка з’явіцца паркоўка больш чым для сотні аўтамабіляў. Яе будуюць непадалёк ад скейт-пляцоўкі. Таксама ў планах – новыя фігуры для экстрэмальных відаў спорту.
Урачы і медсёстры вельмі стаміліся, таму я прашу ўсіх людзей вакцынавацца», – заклікае загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Магілёўскай бальніцы №1 Валерый Кананкоў.
Па словах медыкаў, вакцынацыя супраць каранавіруса дапамагае арганізму супрацьстаяць небяспечнай хваробе. Магілёўская бальніца нумар адзін ужо другі год працуе ў статусе кавіднага шпіталя. Урачы адзначаюць, што толькі адзінкі прышчэпленых трапляюць у бальніцу на стацыянар. Абсалютная большасць цяжкіх выпадкаў – пацыенты, якія непрайшлі курс вакцынацыі.
Переводчик