Архіў навін

Прамую тэлефонную лінію правядзе 26 лютага намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Вайскоўцы Магілёўскага гарнізона, у прыватнасці афіцэрскі корпус, будуць у першых радах галасаваць за змены і дапаўненні ў Канстытуцыю. Такім меркаваннем падзяліўся ваенны камісар Магілёўскай вобласці палкоўнік Аляксандр Гарошкін.
Школьнікі Магілёва на ўроках працы ствараюць макеты падзей ваенных гадоў. Сваю цяперашнюю працу яны прысвяцілі Году гістарычнай памяці.
Нам вельмі важна захаваць гістарычную памяць, надаўшы ёй канстытуцыйны статус. Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас сустрэчы з вайскоўцамі Магілёўскага гарнізона напярэдадні рэферэндуму і Дня Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл.
Фінал рэспубліканскага асветніцкага праекта «У рэжыме праўды» сабраў у Мінску гасцей з усіх куткоў Рэспублікі Беларусь. Яго мэта – разбурэнне фэйкаў і негатыўных стэрэатыпаў, створаных вакол Беларусі.
Уладзімір Маціеўскі, дырэктар сярэдняй школы № 45 Магілёва:
Рэзідэнты беларускіх СЭЗ істотна нарасцілі чысты прыбытак ў 2021 годзе, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Паводле яго звестак, ён перавысіў 2 мільярды рублёў, павялічыўшыся ў параўнанні з 2020 годам больш чым у сем разоў. З прыбыткам звыш 390 мільёнаў рублёў спрацавала і свабодная эканамічная зона «Магілёў» (у 2020 годзе была страта 133,9 млн руб), у склад якой уваходзіць 49 рэзідэнтаў. Тэмп росту прамысловай вытворчасці СЭЗ «Магілёў» склаў 147%, экспарту тавараў – 144,6%, суадносін экспарту і аб’ёму прамысловай вытворчасці – 75,3%.
Такім меркаваннем падзяліўся член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, прарэктар па вучэбнай рабоце ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова» Алег Дзячэнка.
Ігар Каско, галоўдоктар Магілёўскай абласной дзіцячай лякарні: – На маючым адбыцца рэферэндуме я буду галасаваць за змены і дапаўненні ў Канстытуцыю, таму што яны адпавядаюць маральным прынцыпам і ўстаноўкам, якія ўклалі ў мяне мае бацькі. А менавіта – за мір, добрасуседства, разважлівасць, павагу адзін да аднаго і навакольных. Упэўнены: яны блізкія і зразумелыя кожнаму беларусу, паколькі характэрныя для нашага ментальнага статусу, нашага ўспрымання свету.
Чарговая трыццаць шостая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў адбылася 17 лютага ў рэжыме відэаканферэнцыі. У ёй прынялі ўдзел члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і абласнога Савета дэпутатаў, члены аблвыканкама і кіраўнікі структурных падраздзяленняў, старшыні гарадскіх і раённых Саветаў дэпутатаў, гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.
Магілёўскую вобласць з доўгатэрміновай місіяй назірання наведалі прадстаўнікі назіральнікаў ад СНД. Яны сустрэліся з намеснікам старшыні абласнога выканаўчага камітэта Валерыем Малашкам, наведалі абласную, тэрытарыяльную і шэраг участковых камісій, дзе азнаёміліся з працай па арганізацыі і правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму.
У рэгіёне на рэферэндум акрэдытавана ўжо больш за 5,8 тыс. назіральнікаў. Пра гэта расказаў журналістам старшыня Магілёўскай абласной камісіі па рэферэндуме Валерый Берастаў. «Участковыя камісіі, пачаўшы сваю працу, атрымалі спісы ўдзельнікаў рэферэндуму, выверылі іх і за 15 дзён да рэферэндуму прадставілі для азнаямлення грамадзянам. Кожны ўдзельнік рэферэндуму можа прыйсці на ўчастак для галасавання і паглядзець, ці правільна ўнесены даныя аб ім.
Падчас рабочай паездкі 16 лютага старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сустрэўся з кіраўнікамі працоўных калектываў, прадстаўнікамі мясцовага самакіравання, грамадскіх арганізацый і моладзі Краснапольскага раёна.
Музычную казку па супрацьпажарнай бяспецы «Кошкін дом» 17, 18 і 19 сакавіка прадставіць у Магілёве Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка» з Маладзечна. У аснову спектакля, створанага да 130-годдзя Самуіла Маршака рэжысёрам Мікалаем Андрэевым, лёг яго знакаміты аднайменны твор. Па сюжэце арыстакратычная Кошка жыве ў вялікім і прыгожым новым доме.
Планавыя шышкі. У Язерскім доследна-вытворчым лясніцтве Чэрыкаўскага лясгаса створаны пастаянны лясны гадавальнік, работнікі якога сёння займаюцца нарыхтоўкай шышак. На лесанасеннай плантацыі хвоі звычайнай штодня працуюць па тры-чатыры чалавекі. Адзін апрацоўвае верхавіны дрэў, стоячы ў калысцы, яшчэ адзін ці двое – уручную. А хтосьці заняты апрацоўкай, сушкай шышак.
Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка 16 лютага наведаў Чэрыкаўшчыну. Асноўная мэта візіту – сустрэча з актывам раёна. У ліку запрошаных на яе – кіраўнікі і спецыялісты прадпрыемстваў, арганізацый, дэпутацкі корпус, ветэраны працы і моладзь.
Намеснік дырэктара завода «Магілёўтрансмаш» Віталь Панкоў у эфіры СТВ расказаў, як хакеры-тэрарысты спрабавалі вывесці завод са строю. «9 снежня была прадпрынята спроба дэстабілізацыі работы прадпрыемства шляхам парушэння праграмнага забеспячэння ў завадской сетцы і шыфравання асобных файлаў», – адзначыў Віталь Панкаў.
Сёння старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка сустрэўся з актывам Крычаўскага раёна. Удзельнікамі мерапрыемства таксама сталі старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Канстытуцыйнай камісіі, доктар гістарычных навук, прафесар Ігар Марзалюк, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Кацярына Музычэнка, старшыня райвыканкама Андрэй Седукоў.
З мэтай фарміравання на тэрыторыі Магілёўскай вобласці аб’ектыўнага стаўлення грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа рашэннем Магілёўскага аблвыканкама зацверджаны план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2022 годзе Года гістарычнай памяці. Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Алег Пішчанка лічыць, што ўсе запланаваныя праекты і акцыі будуць спрыяць захаванню гістарычнай спадчыны і гістарычнай памяці, фарміраванню нацыянальнай ідэнтычнасці і самасвядомасці:
З мэтай аказання метадычнай дапамогі прадстаўнікам арганізацый, адказным за ажыццяўленне ўнутранага кантролю за апрацоўкай персанальных даных, а таксама асобам, якія непасрэдна ажыццяўляюць апрацоўку персанальных даных у гэтых арганізацыях, Нацыянальным цэнтрам абароны персанальных даных ва ўзаемадзеянні з мясцовымі выканаўчымі органамі арганізуецца цыкл рэгіянальных семінараў «Работа з персанальнымі данымі: сістэмны падыход».
"Гэта не толькі для заліку, гэта тычыцца ўсіх". Канстытуцыйны рэферэндум у Беларусі
Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 лютага намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Абласны семінар-нарада па пытаннях правядзення рэспубліканскага рэферэндуму адбыўся сёння ў Магілёве. У ім прынялі ўдзел кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сяргеенка, старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ігар Карпенка, міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк.
Беларуская чыгунка вызначыла лаўрэатаў прэміі імя машыніста Уладзіміра Яцкевіча па выніках працы за 2021 год. Гэта прэмія – адна з найбольш прэстыжных узнагарод на БЧ. Штогод яна прысуджаецца чыгуначнікам па выніках працы за папярэдні год з мэтай паляпшэння работы па стварэнні бяспекі руху і тэхнікі бяспекі, развіцці грамадскага кантролю, выхаванні чыгуначнікаў на самых лепшых прыкладах выканання службовага абавязку.
Намеснік старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Валерый Яленскі: – У любой дзяржаве Канстытуцыя – самы важны закон, з якога выцякаюць усе астатнія законы. Лічу правільным, што пра ўнясенне ў яе змяненняў і дапаўненняў пытаюцца ў народа. Таму выбіраць, ісці на рэферэндум ці не, не варта. Адназначнае – так! Гэта правільная форма волевыяўлення. Заклікаю ўсіх падтрымаць узяты нашай дзяржавай курс!
Журналіст інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці» Віктар Кубека, загадчык аддзела сацыяльна-палітычнай тэматыкі:
У лютым супрацоўнікі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Ленінскага РАУС Магілёва ў складзе міжведамаснай рабочай групы наведалі па месцы жыхарства пажылых і састарэлых грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі раёна. Яны сустракаліся з пенсіянерамі для прафілактыкі правапарушэнняў і ўзмацнення абароны людзей старэйшага ўзросту. Праводзіліся тлумачальныя гутаркі аб тым, як не стаць ахвярамі злачынстваў. Афіцыйны прадстаўнік Ленінскага РАУС Магілёва Алена Сіманава расказала:
Сустрэча старшыні аблвыканкама Анатоль Ісачанка з прадстаўнікамі фермерскіх гаспадарак рэгіёна адбылася сёння ў Магілёве. У ёй таксама прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Уласевіч.
Частное предприятие «Суражен» в Дрибине обеспечивает работой и заработком 35 жителей района.
Паставіць прышчэпку можна ў паліклініцы па месцы жыхарства, так і па месцы вучобы. У Мсціслаўскім раёне жыве 1120 дзяцей ва ўзросце ад 12 да 18 гадоў. Першы кампанент вакцыны атрымала ўжо чвэрць з іх.