Архіў навін
Маладзёжныя праекты, святы на адкрытых пляцоўках і канцэрты: святочную праграму да 755-годдзя Магілёва і Дня Незалежнасці абмеркавалі сёння ў Магілёўскім гарвыканкаме.
За мінулыя суткі ў Магілёўскай вобласці патанулі два чалавекі. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
На выставе «БелАГРА-2022», якая адкрылася ў Мінску, прадпрыемства «Бабруйсксельмаш» прадставіла навінку – пнеўматычную ўніверсальную сеялку СПУ-9.
Яна прызначана для радавой сяўбы збожжавых, зернебабовых, крыжакветных, траў і іншых насення. Як паведамілі на прадпрыемстве, ад іншых сеялак СПУ-9 адрозніваецца шырынёй захопу, якая складае 9 метраў, і арыгінальнай канструкцыяй.
Будаўніча-мантажныя работы па ўводзе свінагадоўчага рэпрадуктара на 3,6 тыс. галоў у Клімавіцкім раёне завершаны на 48%. Маштабны праект стане першым падобным комплексам на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў выязную нараду па пытаннях корманарыхтоўкі. Губернатар паставіў перад кіраўнікамі гаспадарак раёнаў Магілёўшчыны задачы максімальна эфектыўна правесці нарыхтоўчую кампанію.
Слаўгарад рыхтуецца прымаць абласныя Дажынкі-2022. 8-тысячны райцэнтр ператварыўся ў вялікую будоўлю, каб годна сустрэць працаўнікоў вёскі.
Праект грамадскіх фарміраванняў Кастрычніцкага раёна г. Магілёва «Роднае-народнае! Дарогамі Адзінства, Развіцця, Славы!» аб’яднаў прамысловы і культурна-позновательный турызм, дапоўніўшы маршруты элементамі дабрачыннасці.
Магілёўскі абласны тэатр лялек рыхтуе прэм’еру –- спектакль «Марыйка ў казачнай краіне». Напярэдадні тэатр адзначыў 45-гадовы юбілей. Тройчы Магілёўскі абласны тэатр лялек станавіўся лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу тэатральнага майстэрства «Нацыянальная тэатральная прэмія», неаднаразова атрымліваў самыя высокія ўзнагароды найбуйнейшых айчынных і міжнародных тэатральных фестываляў. У 2021 годзе тэатру прысвоена ганаровае званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь».
Прамую тэлефонную лінію правядзе 11 чэрвеня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Дзядкоў
Прамую тэлефонную лінію правядзе 11 чэрвеня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Курыруюцца пытанні: справаводства і кантроль за выкананнем дакументаў, рэалізацыя заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб і па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.
У аграгарадку Цялуша прайшло традыцыйнае мерапрыемства, прысвечанае творчасці вялікага рускага паэта А. С. Пушкіна. У суботні дзень паблізу сельскага Дома культуры сабраліся аматары і прыхільнікі паэтычнага таленту генія рускай літаратуры.
Чыгірынскі кластар прываблівае турыстаў.
У Быхаўскім раёне адкрылі інфармацыйны турыстычны цэнтр «Чыгірынскі кластар: партнёрства для эканамічнага росту». Ён аб’яднаў суб’екты гаспадарання, якія вядуць дзейнасць на Чыгірынскім вадасховішчы.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў 4 чэрвеня прамую тэлефонную лінію. За тры гадзіны з пытаннямі і праблемамі да кіраўніка рэгіёна звярнулася 29 чалавек. Тэматыка зваротаў разнастайная, але структурна не змянілася. Асноўная частка пытанняў традыцыйна датычылася добраўпарадкавання, функцыянавання сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, паступалі званкі, якія закранаюць сферы аховы здароўя, землекарыстання, працаўладкавання і іншыя.
Дэлегацыя Ленінградскай вобласці на чале з губернатарам Аляксандрам Драздзенкам з рабочым візітам наведала нашу краіну.
У першы дзень свайго знаходжання на беларускай зямлі высокія госці сустрэліся з кіраўніком нашай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.
У Круглым 8 шматдзетных сем’яў атрымалі сертыфікаты на новыя кватэры. Дом на вуліцы Ельскай пабудавалі ў раённым цэнтры і ільвіная доля кватэр прызначана вялікім сем’ям з дзецьмі.
Адкрыты дыялог «Разам да здароўя» пройдзе 6 чэрвеня ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Мерапрыемства адбудзецца ў межах моладзевага спартыўна-пазнавальнага meet-up «Разам – мы сіла!» на базе Магілёўскага дзяржаўнага спецыяльнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча закрытага тыпу № 2 дрэваапрацоўкі.
Па завяршэнні адкрытага дыялогу для навучэнцаў пройдзе майстар-клас па гіравым спорце з дэманстрацыяй тэхнікі выканання рыўка і штуршка гіры.
Рэд.
Сустракаем лета разам са спортам. Гэта фраза можа стаць дэвізам летніх месяцаў у Магілёўскай вобласці. Спартыўныя спаборніцтвы, спецыялізаваныя дзіцячыя лагеры, трэніроўкі... Лета можна правесці з карысцю.
Беларусь робіць стаўку на ўкараненне ў энергасістэму інавацыйных тэхналогій, якія спрыяюць павышэнню энергаэфектыўнасці, бяспекі, экалагічнасці, надзейнасці энергазабеспячэння і ў канчатковым рахунку якасці жыцця людзей. Яскравы прыклад таму – лічбавая падстанцыя новага пакалення «Магілёў-330», аналагаў якой няма на ўсёй постсавецкай прасторы. 330 кВ – з такім напружаннем электрычнасць прыходзіць сюды з Лукомльскай ГРЭС і размяркоўваецца далей – на Магілёўскую і Гомельскую энергасістэмы. Падстанцыю адкрылі пасля рэканструкцыі крыху больш за паўгода таму.
Свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у 2023 годзе будзе фінансавацца з бюджэту Саюзнай дзяржавы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па выніках праведзенага ў Мінску пасяджэння Камісіі Парламенцкага сходу па сацыяльнай і маладзёжнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях.
Больш за 40 удзельнікаў збярэ ў Магілёве абласны конкурс прафмайстэрства сярод моладзі. Працоўныя спаборніцтвы пройдуць 4 чэрвеня на базе ААТ «Магілёўхімвалакно», паведамілі ў Магілёўскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў.
У Год гістарычнай памяці ў летніх аздараўленчых лагерах Магілёўскай вобласці будуць працаваць атрады грамадзянска-патрыятычнага профілю, прадугледжаны мерапрыемствы да ўсіх дзяржаўных святаў, распрацаваны маршруты па месцах баявой славы. Моладзь будзе наводзіць парадак на воінскіх пахаваннях, наведваць музеі, валанцёрскія атрады – аказваць дапамогу ветэранам.
На Магілёўшчыне вызначана 50 месцаў адпачынку ля водных аб’ектаў з арганізацыяй купання. Пра гэта паведамляецца на сайце абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Па стане на 1 чэрвеня пашпарты гатоўнасці пляжаў падпісаныя для 49 зон рэкрэацый. Не падпісаны пашпарт гатоўнасці пляжа на возеры па вул. Маладзёжная ў Слаўгарадзе.
Дарэчы, за справаздачны тыдзень адабралі 71 пробу вады з адкрытых вадаёмаў. Вадаёмаў, якія не адпавядаюць гігіенічным нарматывам, не выяўлена.
Рэд.
Урачыстая лінейка, прысвечаная старту летняй аздараўленчай кампаніі і адкрыццю лагернай змены, пройдзе 3 чэрвеня на пляцоўцы Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
З 15.00 да 16.00 перад тэатральным корпусам цэнтра творчасці будзе арганізавана работа інтэрактыўных тэматычных пляцовак: «У свеце творчасці», «Пагуляй-ка!», «Тэхнаград», «Вясёлыя старты», «Экалагічны інтэрактыў»; «Турыстычная паласа перашкод». Дзяцей чакае займальны інтэрактыў з гульнямі, конкурсамі, танцамі і песнямі.
Унікальны рухомы музей «Цягнік Перамогі» будзе курсіраваць па Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамляецца на сайце Беларускай чыгункі.
Беларусь прадставіла павільён на нафтагазавай выставе ў Азербайджане, паведамілі ў «Белінтэрэкспа» БелГПП.
Пасля маштабнай рэканструкцыі будынка былой Магілёўскай паліклінікі № 3 сюды пераехала дзіцячая паліклініка № 1. Гэта яшчэ адзін крок у развіцці аховы здароўя вобласці.
Урачыстае адкрыццё аб’екта адбылося сёння з удзелам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі, міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, памочніка Прэзідэнта – інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка, намесніка старшыні аблвыканкама Валерыя Малашкі, старшыні Маггарвыканкама Уладзіміра Цумарава, начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Аляксандра Старавойтава, кіраўнікоў, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, арганізацый, а таксама медыцынскіх работнікаў і гараджан.
Праект «Студэнцкая Ліга маладых аналітыкаў» стартаваў у Магілёве. Першае арганізацыйнае яго пасяджэнне прайшло ў першы дзень лета ў Магілёўскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы.
Экспартна арыентаванае ЗАТ «Магілёўскі камбінат сілікатных вырабаў» пастаўляла краінам-суседзям больш за 75 працэнтаў адгружаемай прадукцыі – гэта шырокі спектр матэрыялаў для будаўніцтва, уцяплення і аздаблення будынкаў. Але ва Украіну пастаўкі спыніліся, у чэрвені праз санкцыі будуць вымушаны ад іх адмовіцца прыбалтыйскія партнёры, а на пакінутым для экспартных паставак расійскім рынку расце канкурэнцыя. Аднак планы па выпуску прадукцыі не знізіліся, наадварот, канвеер не спыняецца круглыя суткі!
Переводчик