Архіў навін

Касавіца актыўна ідзе на Магілёўшчыне. Паводле інфармацыі аблсельгасхарча, на захоўванне ўжо закладзена амаль 200 тыс тон сакавітых кармоў. Усяго на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы ў выніку будзе больш за 29 цэнтнераў.
У Беларусі сёння Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. У гэты дзень у краіне ўспамінаюць тых, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, усіх загінулых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нягод. На досвітку 22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія, парушыўшы Дагавор аб ненападзенні, пачала вайну супраць Савецкага Саюза. Пачалася рэалізацыя плана «Барбароса», згодна з якім нямецкае ваеннае кіраўніцтва разлічвала правесці вокамгненную вайну і адным ударам разграміць СССР.
Пытанні маладзёжнай палітыкі абмеркавалі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій у межах Адзінага дня інфармавання з удзелам памочніка Прэзідэнта – інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка. З прафесарска-выкладчыцкім складам, студэнтамі, запрошанымі адбылася адкрытая размова, падчас якой жадаючыя маглі падзяліцца думкамі і атрымаць адказы на хвалюючыя іх тэмы.
Выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Касцюковіцкім раённым выканаўчым камітэце правядзе 29 чэрвеня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Міхайлавіч Ісачанка. Прыём грамадзян будзе праходзіць з 14:00. Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэлефонах 8 0224 57 81 27, 8 0224 57 81 26, (80222)32 67 21. Рэд.
На Магілёўшчыне за пяць месяцаў гэтага года арганізацыі ўсіх формаў уласнасці пабудавалі 698 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 76 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, паведамляецца на сайце галоўнага статыстычнага ўпраўлення вобласці. Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 20,8 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 27,4% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.
Из благоустройства квартир только холодная вода и централизованное отопление. Остальные удобства - на улице. Могилевчане из двухэтажного дома №27 по улице Вавилова мечтают о капремонте их жилья.
Тры пажары ў Асіповічах, Шклоўскім і Кіраўскім раёнах адбылося за суткі ў вобласці. Падчас аператыўнай работы выратаваны дом і два гаспадарчыя будынкі. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Беларускія аграрыі нарыхтавалі 231,9 тыс. т сіласу, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання. Паводле звестак на 21 чэрвеня, у Віцебскай вобласці першы ўкос праведзены на 45,5% запланаваных плошчаў, Гомельскай – 93,1%, Гродзенскай – 81,6%, Мінскай –- 90,1%, Магілёўскай – 78,6%. У Брэсцкай вобласці план па першым укосе траў выкананы. Травы прыбраныя з 949,7 тыс. га, што складае 71,4% да скошанага. Нарыхтавана 132,8 тыс. т. сена (13,9% да плана), 5 млн. 630 тыс. т. сенажу (41,9%) і 231,9 тыс. т. сіласу (1,21%).
XVI Міжнародны фестываль народнай творчасці «Вянок дружбы» пройдзе з 23 па 27 чэрвеня. Госці пачнуць прыбываць ужо 23 чэрвеня, пройдуць рэпетыцыі цырымоній адкрыцця і закрыцця фестывалю. Майстар-клас пераможцаў міжнароднага конкурсу гульнявых праграм «Сузор’е гульні» (Петраградскі раён Санкт-Пецярбурга) пройдзе з 11.00 да 12.00 у Палацы мастацтваў.
Патрыятычная акцыя «Звон смутку» пройдзе на Буйніцкім полі ў Магілёве 22 чэрвеня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Магілёўскага гарвыканкама. Мітынг-рэквіем прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Мерапрыемства пачнецца а 4.00. Па традыцыі тут збяруцца прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, працоўных калектываў, актыў БРСМ, навучэнцы і студэнты, жыхары абласнога цэнтра і Магілёўскага раёна.
Прадстаўнікі адміністрацыі СЭЗ «Магілёў» прынялі ўдзел у VIII Міжнародным гандлёвым кірмашы «Сугд – 2022», а таксама прымеркаваным да мерапрыемства бізнес-форуме «Гандлёвыя і інвестыцыйныя магчымасці і перспектывы супрацоўніцтва з Рэспублікай Таджыкістан». Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры дзяржаўнай установы.
У Брэсце завяршыўся адкрыты чэмпіянат вобласці на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Юліі Несцярэнкі. Ён праходзіў па праграме рэспубліканскага лёгкаатлетычнага турніру і з’яўляўся чарговым этапам беларускай лёгкаатлетычнай лігі. У спаборніцтвах прыняў удзел шэраг наймацнейшых лёгкаатлетаў краіны.
Цыкл мерапрыемстваў да Дня моладзі і студэнцтва запусцілі ў МДУ імя А. А. Куляшова ў Магілёве. Пра гэта расказала начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю ўніверсітэта Кацярына Сапетава. На працягу гэтага тыдня МДУ імя А. А. Куляшова і ПА/РК ГА «БРСМ» арганізавалі цыкл мерапрыемстваў, прымеркаваных да Тыдня моладзі і студэнцтва «MOLADZ: памятаем традыцыі, жывём сучасным, імкнёмся ў будучыню».
У вёсцы Расна Дрыбінскага раёна 20 чэрвеня ўшанавалі памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і Халакоста. Удзельнікамі мітынгу-рэквіема сталі школьнікі, курсанты Магілёўскага інстытута МУС і жыхары раёна.
Рэстаўрацыйныя працы палацава-паркавага ансамбля ХІХ стагоддзя ў аграгарадку Жылічы Кіраўскага раёна падыходзяць да завяршальнага этапу. Пра гэта расказаў дырэктар Жыліцкага гістарычнага комплексу-музея Уладзіслаў Кулакевіч. Рэстаўрацыйныя работы ў комплексе пачаліся ў 2009 годзе. Гісторыка-культурная каштоўнасць уключана ў дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2022 год. Рэканструкцыю тут плануюць завяршыць на працягу года.
У Магілёўскай вобласці паступова павялічваюць пасевы азімых культур, у тым ліку рапсу. Пра гэта расказаў журналістам старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас рабочай паездкі Прэзідэнта ў Шклоўскі раён.
У Мсціслаўскай цэнтральнай раённай бальніцы адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленага педыятрычнага аддзялення. Павіншаваў медыкаў з гэтай падзеяй старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Пімашэнка.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 25 чэрвеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ставіць задачу па дасягненні ў Беларусі валавога збору збожжавых у бліжэйшай перспектыве 9-10 млн т. Аб гэтым ён заявіў у ходзе рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць.
Пра гэта ў сваім выступленні заявіў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Аляксандр Гарошкін, які прымае ўдзел у IV з’ездзе рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», дзе прымае ўдзел каля 500 дэлегатаў з усёй краіны. У прыватнасці, ён адзначыў, што супраць нашай суверэннай дзяржавы разгорнута поўнамаштабная інфармацыйная вайна. Вайна за розумы, сэрцы нашых грамадзян, за нашу будучыню:
Да нарыхтоўкі кармоў у «Магілёўскім лянку» прыступілі ў апошніх ліках мая. Закладзена 3100 тон сенажу. Гэта, па словах кіраўніка гаспадаркі Алега Івашкевіча, была рэпетыцыя. Толькі-толькі паспелі асноўныя шматгадовыя травы – зёлкава-бабовыя і люцэрна, таму зараз аграрыі выходзяць на пік формы і ў дзень нарыхтоўваюць 1,1–1,3 тысячы тон сенажу. Стаўка на кармы тут вялікая: атрымаўшы летась не самыя высокія паказчыкі па малаку, зрэагавалі хутка – ужо да гэтага корманарыхтоўчага сезона закупілі сучасную тэхніку.
Найлепшых медработнікаў і ветэранаў аховы здароўя Магілёўскай вобласці ўшаноўвалі сёння ў Палацы культуры вобласці ў Магілёве.
Сустрэча тураператараў Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі і Магілёўскай вобласці Рэспублікі Беларусь па пытаннях супрацоўніцтва ў сферы турызму адбылася сёння ў канферэнц-зале гандлёвага цэнтра «Атрыум». Бакі дзяліліся вопытам работы, прэзентавалі турыстычныя аб’екты і прапановы, абмяркоўвалі магчымасці ўзаемаабмену турыстычнымі групамі. Звяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы з уступным словам, намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Магаблвыканкама Вадзім Брэжэзінскі падкрэсліў:
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе актыўнага ўключэння прампрадпрыемстваў краіны ў працу па імпартазамяшчэнні. Пра гэта ён заявіў у ходзе рабочай паездкі ў Бабруйск.
Па ініцыятыве пракуратуры Магілёўскай вобласці ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта праведзены круглы стол на тэму «Карупцыйныя праявы ў сферы сельскай гаспадаркі».
Другі прыпынак у Магілёўскай вобласці зрабіў 16 чэрвеня рухомы музей «Цягнік Перамогі». Ён спыніўся на станцыі Асіповічы-1.
Ваенна-гістарычная рэканструкцыя Бабруйскай наступальнай аперацыі ў межах правядзення ваенна-патрыятычнага злёту «Бабруйскі кацёл» адбудзецца 26 чэрвеня. Мерапрыемства прысвечана 78-годдзю вызвалення Бабруйскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яркае шоу зможа свабодна наведаць любы жадаючы. Гледачы змогуць наведаць аўтэнтычныя лагеры Чырвонай Арміі і Вермахта; паглядзець ваенна-гістарычную рэканструкцыю Бабруйскай наступальнай аперацыі. Акрамя таго, для гасцей і ўдзельнікаў злёту будуць працаваць інтэрактыўныя зоны і выязны гандаль.
У Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце 23 чэрвеня з 10.00 выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб будзе праводзіць міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Аляксей Мікалаевіч Аўраменка. Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца 17 і 20 чэрвеня (з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00) па тэлефонах (80222) 36721, 326743. Месца правядзення: упраўленне па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта (вул. Першамайская, д. 71, уваход з плошчы Леніна). Рэд.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запрашае далучыцца да акцыі «Беларусь: да і пасля» — у адным фота паказаць, як выглядала месца ці будынак падчас вайны і зараз. Праект стартаваў у Дзень Перамогі і завершыцца 22 чэрвеня.
Выдаткаваць на сяўбу каласальныя сродкі і своечасова не правесці абарону раслін – злачынства. Без хімпраполкі захаваць ураджай немагчыма. Гэта абавязковая тэхналагічная ўмова. У краіне дастаткова прэпаратаў, у першую чаргу айчынных. Галоўнае – не прапусціць патрэбную фазу ў раслін, інакш хімія папросту не падзейнічае. У Круглянскім раёне, як і ў многіх іншых у Магілёўскай вобласці, скончылі хімпраполку азімай і яравой груп. Зараз адказны этап унясення гербіцыдаў на кукурузныя палі.