Архіў навін

Тыдзень роднай мовы праходзіць у Магілёўскім інстытуце МУС, паведамілі ў профільнай ВНУ. Тыдзень роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!» праходзіць па ініцыятыве Міністэрства адукацыі ва ўсіх навучальных установах краіны. У Магілёўскім інстытуце МУС ініцыятыву падтрымала кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Для курсантаў падрыхтавалі цікавую і пазнавальную праграму.
У Магілёўскай вобласці рэалізуецца першы ў Беларусі праект у галіне племяннога казаводства. Пра гэта расказаў генеральны дырэктар РУСПП «Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства» Мікалай Арлёнак.
З сённяшняга дня ў дзіцячых дашкольных, школьных, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх установах, установах сацыяльнага забеспячэння, а таксама музеях, дзяржаўных архівах, бібліятэках, гасцініцах пачнецца ўключэнне ацяплення. Такое рашэнне было прынята Магілёўскім гарвыканкамам з улікам сітуацыі па сярэднясутачнай тэмпературы паветра і перспектыўнага прагнозу надвор’я. Рэд.
Удзельнікі форуму «Гэта наша гісторыя» вярнуліся з самымі незабыўнымі ўражаннямі.
Традыцыйныя восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пачнуць працу ў Магілёве ў гэтыя выхадныя, паведамілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг гарвыканкама. Першы з іх пройдзе 24–25 верасня на вуліцы Алтайскай. З 10:00 да 16:00 на тэрыторыі, прылеглай да сярэдняй школы № 13, будзе прадстаўлены поўны асартымент сельскагаспадарчай прадукцыі ад садавіны і агародніны новага сезону да мяса, рыбы і саджанцаў. Тавары прадставяць сельгасвытворцы, фермеры і фізічныя асобы.
У Чавускім раённым выканаўчым камітэце 29 верасня з 09.00 выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб будзе праводзіць старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Міхайлавіч Ісачанка. Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэлефонах: 8 (02242) 7-89-87, 8 (02242) 7-86-56, 8 (0222) 32-67-21. Рэд.
З 20 па 28 верасня 2022 года ў Слаўгарадскім раёне на месцах баёў 1941 года ля вёсак Рэкта, Малая Зімніца, Свенск, Папоўка пачне працу пошукавая экспедыцыя клуба «Віккру» і 52-га АСПБ УС РБ пры падтрымцы ДУДА «Магілёўскі абласны цэнтр творчасці», Магілёўскага абласнога і Слаўгарадскага раённага выканаўчых камітэтаў. Удзел у ёй прыме больш за 50 чалавек з ліку вопытных пошукавікаў і пачаткоўцаў – вучняў, педагогаў і працоўнай моладзі гарадоў Магілёва, Слаўгарада, Быхава, Асіповіч і Бабруйска, Слаўгарадскага і Магілёўскага раёнаў.
Ганну Коган – жонку камандзіра ваеннага палігона – схапілі па даносе і катавалі акупанты восенню 1941 года. Расстраляную зямлячку мясцовыя жыхары пахавалі на ўскраіне вёскі Усакіна. Праз шмат гадоў пасля вайны, у маі гэтага года, у ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе, яе астанкі былі знойдзены. На днях іх урачыста перапахавалі ў Клічаве ў скверы ля брацкай магілы воінаў 348-й стралковай дывізіі і байцоў 277-га і 752-га партызанскіх атрадаў.
У Магілёве прыступілі да будаўніцтва другой чаргі дарогі-дублёра вул. Якубоўскага – Загарадная шаша. Пра гэта паведаміў кіраўнік праекта ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст № 3» Юрый Буякоў.
Сорак першая чарговая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў пройдзе 23 верасня ў Быхаве. На сесіі будуць разгледжаны пытанні: – Аб выкананні комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі ў Магілёўскай вобласці Дзяржаўнай праграмы «Будаўніцтва жылля» на 2021–2025 гады, зацверджанага рашэннем Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў ад 25 лютага 2021 года № 27-10; – Аб практыцы работы Быхаўскага раённага Савета дэпутатаў па павышэнні ролі органаў мясцовага самакіравання ў вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва. Рэд.
Старшыня ветэранскай арганізацыі Ленінскага РАУС Магілёва падпалкоўнік міліцыі ў запасе Аляксандр Бурлакоў пагутарыў з маладымі супрацоўнікамі органаў унутраных спраў аб важнасці Дня народнага адзінства. Пра гэта расказала афіцыйны прадстаўнік Ленінскага РАУС Магілёва Алена Сіманава. Прадстаўнік старэйшага пакалення нагадаў маладым супрацоўнікам міліцыі, як важна памятаць, што гісторыя роднай краіны – гісторыя кожнага яе грамадзяніна. Ён падкрэсліў:
У Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by/ будуць праведзены электронныя кірмашы вакансій, падчас якіх саіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, якія іх цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на субяседаванне ў рэжыме рэальнага часу. Электронныя кірмашы вакансій будуць праведзены: 20.09.2022 з 09.00 да 10.00 – Упраўленнем па працы, занятасці i сацыяльнай абароне Краснапольскага райвыканкама;
Прамую тэлефонную лінію правядзе 24 верасня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруюцца пытанні: кантроль за выкананнем дакументаў, праца са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб. Адначасова ў суботу з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі пройдуць ва ўсіх гаррайвыканкамах Магілёўскай вобласці. Пытанні можна будзе задаць па тэлефонах:
Санкцыйная палітыка ў дачыненні да Беларусі запатрабавала пераарыентацыі транспартных патокаў. Задача нумар адзін – нарошчваць аб’ёмы перавозак. Галоўны экспартны груз – калійныя ўгнаенні, і аб’ёмы яго транспарціроўкі толькі растуць. А вось частка рухомага складу (мінералавозы) для транспарціроўкі па чыгунцы калійных угнаенняў засталася ва Украіне. Над стварэннем новага саставу ў 2022 годзе актыўна папрацуе Магілёўскі вагонабудаўнічы завод. «Беларуськалій» заключыў кантракт з прадпрыемствам, які загрузіць завод працай на два гады наперад.
Маштабнае міжведамаснае мерапрыемства Адзіны дзень бяспекі пройдзе ў Магілёўскай вобласці 22 верасня. У гэты дзень намаганні арганізатараў будуць накіраваны на фарміраванне ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы і прапаганду бяспечных умоў пражывання насельніцтва, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Калі вы думаеце, што бібліятэка – гэта сумна і кансерватыўна, значыць, вы не знаёмыя з працай калектыву Цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк Магілёва.
Пазачарговая саракавая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў адбылася сёння ў абласным выканаўчым камітэце ў фармаце відэаканферэнцсувязі. Удзел у ёй прынялі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Дзенгалёў. На сесію таксама былі запрошаны дэпутаты абласнога Савета дэпутатаў, члены аблвыканкама, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, абласных арганізацый і службаў, старшыні гарадскіх і раённых Саветаў дэпутатаў, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.
Дзве пляцоўкі прадставіць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ў Магілёве на маштабным святкаванні Дня народнага адзінства, якое пройдзе 17 верасня ў цэнтры горада. У Камсамольскім скверы размесціцца зона з фотаздымкамі, званая ў народзе фотасушка, дзе будуць прадстаўлены здымкі маладых людзей з беларускім сцягам. Гэта пераможцы або проста яркія ўдзельнікі чэленджаў розных гадоў, якія папулярызуюць дзяржаўную сімволіку.
Патрыятычны аўтапрабег «Мы разам, мы адзіныя!», прымеркаваны да Дня народнага адзінства, аб’яднае заўтра моладзь Магілёўскага раёна. Пунктам збору калоны стане аграгарадок Буйнічы, дзе ўдзельнікі ўскладуць кветкі да мемарыяла ў гонар гераічных абаронцаў горада. Затым удзельнікі аўтапрабегу пройдуць у аграгарадок Дашкаўка, дзе высадзяць памятную алею з каштанаў.
У ААТ «Александрыйскае» Шклоўскага раёна гэтай восенню збяруць першы ўраджай гародніны. Пра гэта расказала вядучы спецыяліст па ідэалагічнай рабоце сельскагаспадарчага прадпрыемства Алена Гвоздзева.
Кацярына Сапетава, начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю МДУ імя А. Куляшова:
Да Дня народнага адзінства 17 верасня ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. У. Масленікава адбудзецца культурна-адукацыйнае мерапрыемства «У адзінстве – сіла і лёс!». Аб гэтым паведамілі ва ўстанове культуры. Як адзначылі супрацоўнікі музея, раней невядомыя факты і дакументы раскрываюць сапраўднае значэнне Гістарычнага ўз'яднання Усходняй і Заходняй Беларусі. Сухія радкі дакументаў ажывуць у кадрах дакументальнай хронікі, сведчанні жывых відавочцаў тых падзей.
Рэспубліканская дыктоўка, прымеркаваная да Дня народнага адзінства, пройдзе ў Беларусі 16 верасня, паведаміў журналістам намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай. «У сувязі з Днём народнага адзінства Міністэрства адукацыі 16 верасня правядзе дыктоўку для ўсіх устаноў адукацыі-пачынаючы ад агульнай сярэдняй адукацыі і заканчваючы вышэйшай. Тэкст дыктоўкі размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале», - сказаў Аляксандр Кадлубай.
У фермерскай гаспадарцы «Дзіяна» Шклоўскага раёна сёлета чакаюць рэкордны ўраджай бульбы. Тут плануюць сабраць не менш як 70 тысяч тон клубняў пры ўраджайнасці 500 цэнтнераў з гектара. На бульбяных плантацыях «Дзіяны» цяпер дзевяць гатункаў замежнай і беларускай селекцыі. Самы папулярны – Гала. Гэты гатунак любяць і за прэзентабельны знешні выгляд, і за асаблівы смак. Фермерская гаспадарка – адзін з найбуйнейшых вытворцаў бульбы не толькі ў Магілёўскай вобласці, але і ў Беларусі. Зараз тут за дзень закладваюць у сховішча ў сярэднім дзве тысячы тон гародніны.
Адзіны бясплатны дзень для наведвання музеяў навучэнцамі школ і каледжаў устанавілі ў Беларусі. Гэта прадугледжана пагадненнем аб супрацоўніцтве ў галіне музейнай справы паміж міністэрствамі культуры і адукацыі, якое падпісалі сёння іх кіраўнікі ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
На Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва зараз у свеце глядзяць як на будучыню, вельмі ўплывовы полюс. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Самаркандзе на сустрэчы з генеральным сакратаром ШАС Чжан Мінам.
Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў:
Горад Слаўгарад рыхтуецца стаць сёлета пляцоўкай абласнога свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2022». Раённы цэнтр перайначыцца. Глянец нададуць абноўленым вуліцам, дарогам, дамам. Зменіцца і будынак раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Ужо адрамантавалі дах, абнавілі фасад, правялі рамонт унутры будынка. Зараз ідзе замена вітражоў. Пасля маштабнай рэканструкцыі прыме першых пацыентаў раённая бальніца і паліклініка.
XXVI Міжнародны пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве» адбудзецца 15–30 верасня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Як расказалі ва ўстанове культуры, пленэр праводзіцца штогод з 1996 года і прысвячаецца выдатным дзеячам культуры або значным падзеям у гісторыі Беларусі. У бягучым годзе пленэр прысвечаны Году гістарычнай памяці.
Дыялогавыя пляцоўкі, круглыя сталы, форумы, тэматычныя выставы, патрыятычныя, культурныя, спартыўныя акцыі... Да Дня народнага адзінства ў Беларусі прымеркавана мноства мерапрыемстваў. Сваім меркаваннем аб тым, што значыць для яе гэтае свята, падзялілася галоўны спецыяліст Магілёўскага раённага камітэта ГА «БРСМ» Ангеліна Іванова: