Архіў навін
Магілёўскі інстытут МУС 30 верасня правядзе дзень адчыненых дзвярэй. Пра гэта паведамілі ў ВНУ.
Штогод 1 кастрычніка ў краіне адзначаецца Дзень пажылых людзей. У Магілёўскай вобласці ў межах абласной дабрачыннай акцыі «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям» валанцёры руху БРСМ «Добрае сэрца» актывізуюць працу, накіраваную на падтрымку старэйшага пакалення.
У Магілёўскім абласным камітэце БРСМ з 26 верасня працуе гарачая лінія для пажылых людзей.
В Славгородском районе проходит Вахта Памяти. За первые дни поисковой экспедиции клубу «Виккру» удалось найти останки 10 красноармейцев, 5 медальонов, бумажник, патроны, гильзы и ротный миномет.
Магілёўскі аблспажыўсаюз першым у сістэме Белкаапсаюза стаў развіваць нарыхтоўку і сартаванне бытавой тэхнікі, былой ва ўжыванні.
Аб’ёмы збору ў вобласці электроннага і электрычнага абсталявання, якое адслужыла свой тэрмін, ужо складаюць каля 15 тон на месяц. Гаворка ідзе пра сапсаваныя пральныя машыны, тэлевізары, газавыя пліты і гэтак далей. Экалагічны праект Магілёўскі аблспажыўсаюз пачаў рэалізоўваць са снежня мінулага года. У абласным цэнтры галоўным нарыхтоўшчыкам выступае Цэнтральны рынак і цэлая сетка пунктаў прыёму.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 1 кастрычніка першы намеснік старшыні аблвыканкама Анатоль Уласевіч
Прамую тэлефонную лінію правядзе 1 кастрычніка першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Васільевіч Уласевіч. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Курыруюцца пытанні: аграпрамысловы комплекс, вытворчасць і перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовых рэсурсаў, лясная гаспадарка, вядзенне паляўнічай гаспадаркі ў паляўнічых угоддзях і рыбагаспадарчай дзейнасці, зямельныя адносіны, геадэзія, ахова навакольнага асяроддзя, гідраметэаралогіі.
53 выхаванцы Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча прынялі прысягу на вернасць Радзіме і кадэцкаму братэрству. Яны прайшлі курс маладога байца і цяпер лічацца сапраўднымі кадэтамі.
Беларусі з Расіяй прадракалі гібель, але краіны працуюць паспяхова, ніякага страху няма. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Сочы.
Уладзімір Пуцін расказаў, што пра двухбаковую сустрэчу лідары Беларусі і Расіі дамовіліся на саміце ШАС у Самаркандзе. Спачатку кіраўнікі дзяржаў планавалі абмеркаваць двухбаковы парадак дня адразу на саміце, але ў выніку было вырашана правесці асобную сустрэчу.
Больш за 760 тыс. квадратных метраў вулічных дарог сёлета павінна быць адрамантавана ў Магілёўскай вобласці, з іх амаль 75 тыс. «квадратаў» – капітальны рамонт. Але не ўсе раёны своечасова скарысталіся вылучанымі сродкамі.
На сёння больш за 80% гэтых работ у вобласці выканана. Аднак шэраг рэгіёнаў зацягнулі з працамі і страцілі магчымасць асвоіць выдзеленыя грошы да канца. У прыватнасці, гаворка ідзе аб Шклоўскім і Крычаўскім раёнах.
Адчуваючы патрабаванні рынку, вагонабудаўнічы блізкі да падваення сваіх вытворчых магутнасцяў у параўнанні з 2021‑м. Паміж эканомікай і кадрамі тут бачаць прамую сувязь, таму робяць акцэнт на моладзь – разумную, адукаваную, матываваную. На заводзе кожны пяты супрацоўнік – да 31 года. Абнаўляецца калектыў і далей. У гэтым сезоне ў прадпрыемства каласальнае папаўненне: да абавязкаў прыступілі адразу 54 маладыя спецыялісты.
У Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by/ пройдуць электронныя кірмашы вакансій, падчас якіх саіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на субяседаванне ў рэжыме рэальнага часу. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магаблвыканкама.
Электронныя кірмашы будуць праведзены:
28.09.2022 з 10.00 да 11.00 – упраўленнем па працы, занятасці i сацыяльнай абароне Горацкага райвыканкама;
Патрыятычнае выхаванне моладзі, замацаванне маладых спецыялістаў на месцах і будаўніцтва жылля: дэпутаты Магілёўскай вобласці абмеркавалі актуальныя пытанні падчас выязной сесіі, якая прайшла 23 верасня ў Быхаве.
Рабочая і навучэнская моладзь дапамагла ў зборы ўраджаю яблыкаў жаночаму Свята-Мікольскаму манастыру ў Магілёве. Працоўная акцыя стала часткай абласнога праекта #ЗаДело і аб’яднала каля 30 добраахвотнікаў.
За восем месяцаў гэтага года 139 чалавек на Магілёўшчыне адкрылі свой бізнес з дапамогай дзяржсубсідый. Такой інфармацыяй падзялілася намеснік начальніка ўпраўлення занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Анжэла Судзянкова.
У Бабруйскім сельгаспрадпрыемстве «Гігант» вырашылі праблему з бытавымі ўмовамі для маладых спецыялістаў. Сітуацыя была на кантролі ў Магілёўскім аблвыканкаме.
Раней траім работнікам «Гіганта» выдзелілі для жылля дом у неналежным стане. Карэспандэнты ТРК «Магілёў» даведаліся, як змянілася сітуацыя. Абласная ўлада працягвае маніторынгі арганізацыі першых працоўных месцаў і жыллёвых умоў маладых спецыялістаў.
Афіцыйнае гашэнне паштовага праекта «1030-годдзе праваслаўя на беларускіх землях», які складаецца з паштовага блока, канверта «Першы дзень» і 15 памятных штэмпеляў, прайшло ў Магілёве.
Традыцыйнае спартыўнае свята «Сцежка здароўя» збярэ ў Магілёве амаль 20 каманд ветэранаў. Пра гэта карэспандэнту расказала старшыня Магілёўскага гарадскога савета ветэранаў Зінаіда Пянькова.
Спіс каманд удзельнікаў ужо вызначыўся. «Сёлета ўдзельнікамі «Сцежкі здароўя» стане 16 каманд – па 8 з Кастрычніцкага і Ленінскага раёнаў горада. У кожнай камандзе будзе па 10 удзельнікаў», – сказала яна.
Майстар-клас па вырабе паштоўкі да Дня пажылога чалавека пройдзе ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Пра гэта паведамілі ў аддзеле навукова-выдавецкай дзейнасці і маркетынгу ўстановы культуры.
Майстар вытворчага навучання з Магілёўскага прафесійнага электратэхнічнага каледжа Пётр Сібараў стаў сярэбраным прызёрам Еўразійскага чэмпіянату «Маладыя прафесіяналы», які прайшоў у Саранску (Расія), аб чым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
Пётр Сібараў выступаў у складзе зборнай каманды Беларусі па кампетэнцыі «Электрамантаж». Заданне заключалася ў тым, каб змантаваць, падключыць і запраграмаваць рознае электрамантажнае абсталяванне.
Супрацоўнікі Ленінскага РУУС праводзяць у Магілёве дэкаду кібербяспекі. Пра гэта паведамілі ў УУС Магілёўскага аблвыканкама.
У цэлым у Магілёўскай вобласці адзначаецца зніжэнне колькасці кіберзлачынстваў, але пры гэтым узрос іх цяжар. Супрацоўнікі аддзялення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Ленінскага РУУС Магілёва звязваюць гэта з развіццём лічбавых тэхналогій, электронных паслуг і адсутнасцю ў грамадзян базавых навыкаў абароны асабістай інфармацыі і звестак аб тым, як паводзяць сябе злачынцы ў лічбавым асяроддзі.
У Бялыніцкай ЦРБ увялі ў эксплуатацыю новы газіфікатар, пра што паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Па словах начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандра Старавойтава, пандэмія COVID-19 паказала, што кісларод неабходны для правядзення лячэння. «Сёння мы ўстанавілі дарагое сучаснае спецыялізаванае абсталяванне, якое дазволіць урачу дапамагчы пацыенту жыць», – сказаў ён.
Такое меркаванне выказаў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк на сустрэчы з педагагічным актывам Крычаўскага раёна. Яна прайшла 22 верасня ў межах адзінага дня інфармавання.
Сустрэча старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоля Ісачанкі і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Аскара Бейсенбаева прайшла сёння ў аблвыканкаме. Дэлегацыя з Казахстана прыбыла ў абласны цэнтр з двухдзённым візітам, каб азнаёміцца з прамысловым і навукова-культурным патэнцыялам рэгіёна і абмеркаваць планы на далейшае супрацоўніцтва.
Восеньская пасяўная і зачын ураджаю будучага года – пад пільнай увагай кіраўніцтва Магілёўскай вобласці. Маніторынгі дазваляюць аператыўна выяўляць і здымаць праблемы ў выкананні тэхналагічнай дысцыпліны.
Паколькі азімыя культуры ў нашых кліматычных умовах дэманструюць больш высокую ўраджайнасць, іх плошчы паступова павялічваюцца: сёлета – амаль на 5 працэнтаў.
Аб’ём вытворчасці торфапрадпрыемства «Дняпроўскае» плануецца павялічыць на больш чым 10% да 2025 года. Пра гэта расказаў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч па выніках наведвання прадпрыемства сумесна са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Анатолем Ісачанкам, паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга.
Рух па пуцеправодзе на вул. Чалюскінцаў у Магілёве будзе цалкам запушчаны з 1 кастрычніка. Капітальны рамонт моста праз чыгуначныя шляхі працягваўся з мая гэтага года і суправаджаўся частковым перакрыццем руху транспарту, аб чым расказаў намеснік генеральнага дырэктара па будаўніцтве МГКУП «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў» Сяргей Зяцькоў.
Трэці этап рэспубліканскіх спаборніцтваў па лыжаролерах «SKIBEL-тур» пройдзе ў Магілёве 24 верасня. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.
У спаборніцтвах прымуць удзел каманды юнакоў і дзяўчат са спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў краіны.
Турнір пройдзе на вуліцы Златавустаўскага. Пачатак а 11:00.
Рэд.
1,326 тыс. новых кватэр пабудавана арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці за студзень – жнівень гэтага года. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні Магілёўскай вобласці.
Як расказалі ва ўпраўленні, у эксплуатацыю ўведзена 136,7 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.
Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 46,2 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, ці 33,8% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.
Пра тое, што ў аграгарадку Палыкавічы Магілёўскага раёна ўзводзяцца дамы, якія дзівяць і незвычайнасцю фасада, і добраўпарадкаваннем тэрыторыі, і прадуманасцю планіровак, мы чулі. А каб пераканацца ў гэтым, далучыліся да старшыні Магілёўскага райвыканкама Алега Чыкіды і намесніка старшыні райвыканкама Віталя Старчанкі ў іх паездцы па аб’ектах жылля, якія ўзводзяцца ў раёне.
Першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці Дзмітрый Захараў правёў прамую тэлефонную лінію і асабісты прыём грамадзян у Касцюковіцкім райвыканкаме.
На прыём у гэты дзень запісаўся адзін чалавек – гэта маці дваіх дзяцей, адзін з якіх інвалід, сям’я пражывае ў здымнай кватэры, і таму жанчына жадае атрымаць пакой у інтэрнаце. Сям’я стаіць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у райвыканкаме. Жанчыне патлумачылі, як і дзе яна можа прэтэндаваць на льготы і якое жыллё атрымаць.
У развіцці прамысловага сектара перш за ўсё важныя разумны падыход і сацыяльная абароненасць людзей. Такім меркаваннем падзяліўся памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, наведваючы сёння ААТ «Магілёўскі завод “Строммашына”».
Переводчик