Архіў навін

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў ІІ Рэспубліканскага конкурсу за дасягненні ў галіне развіцця прамысловых тэхналогій і менеджменту «Лідэры прамысловасці Рэспублікі Беларусь – 2024» прайшла ў Мінске. У другім конкурсе ў параўнанні з першым колькасць пераможцаў падвоілася. 62 узнагароды былі ўручаны 52 прадпрыемствам прамысловасці. ААТ «Магілёўскі металургічны завод» удастоены дыплома II ступені ў намінацыі «Прадукт года ў катэгорыі «Рост якасных паказчыкаў» за прадстаўлены прадукт «Восі чарнавыя для чыгуначнага рухомага саставу РУ1Ш».
Толькі за 2023 год у асартыменце прадпрыемства - з'явілася 30 навінак Ад тэхналагічных распрацовак да вытанчаных дэлікатэсаў. Працягвае работу самы маштабны сёлетні аграфорум. «Белагра-2024» - гэта больш за 500 кампаній з 11 краін. Сваю прадукцыю на выставе штогод прадстаўляе і Магілёўскі мясакамбінат. На палях форуму плануюць правесці шэраг перагавораў з замежнымі партнёрамі. Апроч таго, што асартымент трывала замацаваўся на ўнутраным рынку, прадукцыя запатрабаваная і ў іншых краінах.
У Беларусі праходзіць аграпрамысловы тыдзень. У яго рамках праводзяцца спецыялізаваныя выставы «Белагра-2024». Міжнародныя дэлегацыі знаёмяцца з патэнцыялам Беларусі не толькі ў выставачных павільёнах. У прыватнасці, Магілёўшчыну наведваюць дэлегацыі Прыморскага і Хабараўскага краёў Расійскай Федэрацыі.
У Горацкім раёне паспяхова рэалізуецца буйны інвестыцыйны праект - рэканструкцыя таварна-свінагадоўчага комплексу ў аграгарадку Аўсянка КСУП «Аўсянка імя І. І. Мельніка». Ход работ па рэканструкцыі аб'екта знаходзіцца на асабістым кантролі кіраўніка Магілёўскай вобласці Анатоля Ісачанкі і старшыні райвыканкама Міхаіла Гулага. Комплекс, згодна з рашэннем Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў ад 27 снежня 2022 года, уключаны ў пералік аб'ектаў Інвестыцыйнай праграмы Магілёўскай вобласці на 2023-2025 гады.
Экалагічны студэнцкі атрад «Садружнасць» імя Героя Савецкага Саюза Б.Л.Хігрына ў складзе 9 навучэнцаў СШ №2 Бялынічаў і маладога настаўніка-камандзіра Кацярыны Журыкавай пачаў працу ў Бялыніцкім раёне. Дзеці працуюць у якасці лесаводаў 2-га разраду на базе Тэхцінскага доследна-вытворчага лясніцтва ў пастаянным лясным гадавальніку, агульная плошча якога складае больш за 25 гектар. У абавязкі байцоў студатрада ўваходзіць праполка пасеваў лясных культур і догляд іх.
ААТ «Крычаўцэментнашыфер», адно з прадпрыемстваў холдынгу «Беларуская цэментная кампанія», выпусціла 15 млн тон цэменту з моманту пуску новай тэхналагічнай лініі па вытворчасці цэменту «сухім спосабам», паведамілі ў БЦК. Пуск лініі адбыўся ў жніўні 2013 года з удзелам прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнка. Як распавялі на прадпрыемстве, з 1949 года і да сённяшняга дня на «Крычаўцэментнашыфер» было выраблена 75600000 тон цэменту. Дарэчы, выпуск цэменту на прадпрыемстве за пяць месяцаў 2024 года склаў 587,7 тыс. тон, што вышэй за ўзровень 2023 года на 120,6%.
Экспертны дыялог «Сацыяльная дзяржава: новая якасць кіравання», арганізаваны да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва, прайшоў 4 чэрвеня ў Магілёўскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы.
Спякотнае надвор'е вабіць беларусаў да рэк і азёр. Каб адпачынак не абярнуўся бядой, праваахоўнікі штодня нясуць службу ў месцах вялікай колькасці людзей. Ахапіць увагай як мага большую тэрыторыю пешым нарадам дапамагае велапатруль, калегі на катэрах і з беспілотнікамі.
У Магілёве адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў і прэмій навучэнцам - пераможцам заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах і настаўніках, якія іх падрыхтавалі.
Чарговую чацвёртую сесію Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў правёў сёння старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін. Удзел у ёй прынялі памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, першы намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта Сяргей Савіцкі.
Рамонт дарог актыўна ідзе ў Бялынічах. У горадзе замянілі каля 40 тысяч кв. метраў дарожнага пакрыцця. Умацаванне грунтавых і жвіровых дарог праходзіць па новай тэхналогіі. Калі раней іх умацоўвалі друзам і жвірам, то зараз ім на змену прыйшоў асфальтагранулят. Тэхналогія паказвае сябе лепш за папярэднія. Напрыклад, гэты матэрыял не размакае. Гэта значыць стан дарог пасля дажджоў будзе лепшым.
Лілія Гулінская, начальнік упраўлення інтэнсіфікацыі раслінаводства і меліярацыі аблсельгасхарча:
Асноўнай ідэяй рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») стане тэма купальскага вянка. Традыцыйная выстава-кірмаш пройдзе пад назвай «Купальскі вянок садружнасці». Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні культуры Магілёўскага аблвыканкама
Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Раманава падрыхтаваў выставу, прысвечаную вызваленню Беларусі. У экспазіцыю «80 рэліквій Вялікай Айчыннай вайны» ўвайшлі некалькі дзясяткаў экспанатаў, перададзеных раённымі музеямі. Яны правялі конкурс на самы важны рарытэт, які расказвае пра лёс воінаў. Прадстаўлены асабістыя рэчы чырвонаармейцаў і партызан, дакументы, узнагароды. Аляксандра Буракова, намесніка дырэктара Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Я. Р. Раманава:
Саюзныя дэпутаты ў рамках пасяджэння пастаянна дзейнага семінара пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях будаўніцтва Саюзнай дзяржавы наведалі Бялыніцкі раён Магілёўскай вобласці. У цэнтры ўвагі - развіццё сельскіх тэрыторый і ўдасканаленне сацыяльна-працоўных адносін.
Прамую тэлефонную лінію 8 чэрвеня ў Магілёўскім аблвыканкаме правядзе намеснік старшыні аблвыканкама - Руслан Барысавіч Страхар. Пытанні можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэлефоне: 8 (0222) 50-18-69.
Маштабнае якаснае абнаўленне чакае ўстановы аховы здароўя Магілёва сёлета. З 22 устаноў у 17 вядуцца будаўнічыя работы. І толькі на рамонт запланавана 6 мільёнаў рублёў. У параўнанні з 2021 годам - гэта ў 30 разоў больш. Найбольш вялікі рамонт закрануў дзіцячыя аддзяленні паліклінік №10 і №4, цэнтральную паліклініку, дом дзіцяці. Разам з тым паліклінікі горада да канца года атрымаюць і новае абсталяванне. Такі комплексны падыход дасць магчымасць атрымаць і новую якасць медыцынскіх паслуг.
Адказнасць у нас адна на ўсіх - захаваць краіну, яе суверэнітэт і зберагчы мір, такой думкай падзялілася дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Кацярына Серафіновіч.
У час уступных іспытаў для абітурыентаў неабходна ствараць максімальна камфортныя ўмовы. Такой думкай з журналістамі падзяліўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк падчас цэнтралізаванага тэсціравання па матэматыцы, якое прайшло 3 чэрвеня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій.
У Магілёве моладзь зладзіла для выхаванцаў спецыялізаванага Дома дзіця для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы з парушэннем псіхікі яркае свята з гульнямі і майстар-класамі.
У Магілёўскім абласным кадэцкім вучылішчы імя Героя Савецкага саюза Яўгена Мікалаенкі прайшло ўрачыстае пастраенне, прысвечанае канцу навучальнага года. Апошні званок празвінеў, у тым ліку, для 40 выпускнікоў.
Буйніцкае поле - святое месца, прыклад сапраўднага патрыятызму! Гэты мемарыяльны комплекс узведзены ў памяць аб гераічнай абароне Магілёва ў ліпені 1941-га года. Сёння вельмі важна нагадваць: якім коштам дасталася нам мірнае неба. Як напамін і даніна памяці - Музей Славы Магілёўскай вобласці, што будуюць у Буйнічах. Нагадаем, ідзе збор сродкаў на дапамогу будаўніцтву.
У перыяд летніх канікулаў 2024 года ў Магілёўскай вобласці плануецца аздаравіць 48,4 тысячы школьнікаў з выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва. - У прыватнасці, у спартыўна-аздараўленчых лагерах плануюць прайсці аздараўленне, сумяшчаючы трэніровачны працэс, 8530 навучэнцаў, - удакладнілі ў цэнтры. - У кругласутачных лагерах пабываюць 19 180 чалавек, у дзённых - 29 220.
«Зялёны марафон», прымеркаваны да Дня абароны дзяцей, сабраў 1 чэрвеня ў магілёўскім парку «Падміколле» 1,3 тысячы ўдзельнікаў. Гэта не толькі мясцовыя аматары спорту, але таксама прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі і госці з Расіі.