Архіў навін

22 чэрвеня – гэта дзень, які назаўжды ўрэзаны ў генетычную памяць нашага народа. Пра гэта падчас патрыятычнай акцыі «Зван смутку» на Буйніцкім полі заявіў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
Магілёўская абласная дзіцячая бальніца — найбуйнейшы ў краіне стацыянар па відах спецыялізаванай дапамогі. Штогод тут праходзяць лячэнне каля 20 тысяч дзяцей, для якіх створаны ўсе ўмовы. На варце дзіцячага здароўя – сучаснае медыцынскае абсталяванне, а таксама калектыў пісьменных і спагадных спецыялістаў. Многія працуюць цэлымі дынастыямі. Напрыклад, педыятрычную службу вобласці немагчыма ўявіць без прозвішча Малашкі: сваё прафесійнае жыццё дапамогі дзецям прысвяцілі тры пакаленні гэтай сям'і — дзевяць профільных спецыялістаў.
Мітынг–рэквіем «Звон смутку», прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, пройдзе сёння, 22 чэрвеня, у Магілёве. Памятнае мерапрыемства пачнецца ў 12:00 на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле». У акцыі прымуць удзел прадстаўнікі кіраўніцтва вобласці і горада, дэпутаты, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, моладзь і жыхары абласнога цэнтра.
Напярэдадні 85–й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны ля мемарыяльнага комплексу «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» сабраліся актывісты маладзёжнага руху «Іскра» партыі «Белая Русь», прадстаўнікі Магілёўскага аблвыканкама і мясцовыя жыхары.
85 гадоў таму, 22 чэрвеня 1941 года, пачалася Вялікая Айчынная вайна, якая стала найвялікшай трагедыяй і найвялікшым подзвігам беларускага народа. З першых дзён акупацыі гітлераўцы і іх памагатыя планамерна і бязлітасна праводзілі ў Беларусі палітыку генацыду і выпаленай зямлі. Яе ўвасабленнем былі спаленыя вёскі і гарады, незлічоныя карныя аперацыі, лагеры смерці, турмы і гета, публічныя пакаранні і масавыя расстрэлы. Аднак беларусы аказалі ворагу небывалае па маштабе і ўпартасці супраціўленне, праявілі бяспрыкладную стойкасць, гераізм і мужнасць.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот суайчыннікам з нагоды Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе беларускага лідара.
У Мсціслаўскім раёне прайшоў выязны семінар–практыкум для старшынь гарадскіх і раённых Саветаў дэпутатаў, старшынь сельскіх саветаў дэпутатаў, калегіяльных і аднаасобных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання Магілёўскай вобласці. Мерапрыемства арганізавана абласной асацыяцыяй мясцовых Саветаў дэпутатаў і праходзіць з удзелам члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыні Магілёўскага аблсавета дэпутатаў Аляксандра Гарошкіна.
Маштабны праект «Васільковы тур», прымеркаваны да маючага адбыцца 35–га юбілейнага фестывалю «Славянскі базар», сёння, 19 чэрвеня, прымае Магілёў. На пляцоўцы каля гандлёвага цэнтра «Атрыум» разгарнуліся гандлёвыя рады, дзе сваю прадукцыю прадставілі прадпрыемствы лёгкай, харчовай прамысловасці, а таксама рамеснікі. Набыць тут можна шматлікае: адзенне, прадметы дэкору, сувеніры, упрыгожванні ручной працы. Многія тавары брэндаваныя – з адным з галоўных сімвалаў «Славянскага базару» – васільком.
Беларускія жанчыны прыгожыя ў любой ролі. Гэта даказаў першы рэспубліканскі конкурс «Аўталедзі», які прымаў Магілёўскі інстытут МУС. Свята прыгажосці і майстэрства аб'яднала дзве знакавыя тэмы — 110–годдзе беларускай міліцыі і Год беларускай жанчыны. Удзельніцы з усёй краіны правяралі свае веды ПДР, вадзіцельскае майстэрства і праяўлялі крэатыўнасць.
Для камфорту мясцовых жыхароў і турыстаў – новы прыпыначны пункт адкрылі ў раёне мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле». Ён пабудаваны на сродкі, заробленыя байцамі беларускіх студэнцкіх атрадаў. Адкрыццё стылізаванага прыпынку прымеркавалі да пачатку трэцяга працоўнага семестра.
22 чэрвеня ў 12.00 Беларусь ушануе памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны агульнанацыянальнай мінутай маўчання. У эфіры ТБ і радыё, у воінскіх калектывах, на вуліцах, плошчах і іншых грамадскіх месцах краіны журботным рэхам прагучаць удары метранома і мелодыя рэквіема. У гэты жа час у храмах будзе дадзены набатны звон, а на транспарце прагучаць сігнальныя гудкі, у некаторых месцах прыпыніцца рух. БЕЛТА
Сёння, 19 чэрвеня, у Магілёўскім аблвыканкаме адбыліся першыя заняткі ў рамках абласнога праекта «Кадры. Каманда лідэраў». Арганізатарам праекта выступае ўпраўленне арганізацыйна–кадравай работы Магілёўскага аблвыканкама пры падтрымцы МДУ ім. А.А.Куляшова.
У вёсцы Боркі Кіраўскага раёна ў мемарыяльным комплексе «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» 20 чэрвеня адбудзецца маштабны мітынг–рэквіем.
Міжнародны маладзёжны патрыятычны праект «Дарогамі Памяці і Славы»: даніна гераізму і сувязь пакаленняў» стартуе на Буйніцкім полі 22 чэрвеня ў 4.00. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абкаме ГА «БРСМ». У гэтым годзе ўдзельнікамі стане моладзь з 22 рэгіёнаў Расіі і з кожнага раёна Магілёўскай вобласці. На працягу 12 дзён маладыя людзі будуць праходзіць шлях па месцах баявой славы Магілёўскай вобласці, каб ушанаваць памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны і дакрануцца да гісторыі краіны.
Падчас адзінага дня інфармавання начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына Музычэнка правяла сустрэчу з супрацоўнікамі ТАА «Шафаг 88». Галоўнай тэмай дыялогу стала захаванне гістарычнай праўды і памяць аб трагедыях вайны, якія забралі мільёны жыццяў.
У прастору творчасці, памяці і сяброўства ператворацца неўзабаве вуліцы Бабруйска: цягам пяці дзён, з 25 па 29 чэрвеня, тут будуць адзначаць Дзень горада.
«Поезд Перамогі», які пяты раз прыедзе ў Беларусь, будзе курсіраваць па Беларускай чыгунцы з 21 чэрвеня па 5 ліпеня, паведамілі ў прэс–цэнтры БЧ.
Абласны этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі» пройдзе 19 чэрвеня ў Быхаве. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Дэлегацыя Магілёўскай вобласці на чале з першым намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргеем Савіцкім прымае ўдзел у XII Міжнародным гандлёва–інвестыцыйным кірмашы «Сугд–2026», які праходзіць гэтымі днямі ў Сагдыйскай вобласці Рэспублікі Таджыкістан.
Асабісты прыём грамадзян 26 чэрвеня правядзе начальнік кантрольна–аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Аляксандравіч Мураўёў. Прыём будзе праходзіць з 10.00 да 13.00 у Магілёўскім раённым выканаўчым камітэце па адрасе: г. Магілёў, вул. Чалюскінцаў, 63а. Папярэдні запіс на асабісты прыём па тэлефонах 8 (0222) 42–30–33, 8 (0222) 42–30–25.
На канец 2025 года ў Магілёўскай вобласці налічвалася 5,2 тыс. урачоў–спецыялістаў, з якіх 4,5 тыс. – практыкуючыя і 13,3 тыс. – сярэднія медработнікі. На 10 тыс. насельніцтва прыпадала 46 урачоў–практыкаў і 139 сярэдніх медработнікаў. Сярэдні ўзрост практыкуючага лекара – 41,8 года, сярэдняга медработніка – 43,8. Удзельная вага жанчын у агульнай колькасці практыкуючых урачоў склала больш як 72 %. На долю жанчын сярод сярэдніх медыцынскіх работнікаў прыпадала 96,5 %.
Танк Т–34 – вядомы Магілёўскі помнік воінам 2–га беларускага фронту, якія вызвалілі Магілёў ад нямецка–фашысцкіх захопнікаў, атрымае страявы нумар 7. Той самы нумар рэальнага танка 43й асобнай гвардзейскай танкавай брыгады, якая ўдзельнічала ў вызваленні Магілёва. З такой ініцыятывай выступілі гісторыкі. Яны ж кансультавалі тэхнічную службу вайсковай часці, дзе зараз танк знаходзіцца на рэстаўрацыі.
У Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя расказалі аб стане вады ў месцах масавага адпачынку насельніцтва па стане на 18 чэрвеня. У цэнтры праінфармавалі: – За апошні тыдзень адабрана 119 проб вады адкрытых вадаёмаў. Проб, якія не адпавядаюць па мікрабіялагічных і санітарна–хімічных паказчыках, не выяўлена.
У Магілёўскай вобласці працягваюцца маштабныя рэспубліканскія вучэнні. У іх задзейнічаны падраздзяленні Міністэрства абароны, МУС, МНС, Следчага камітэта, КДБ і іншыя дзяржаўныя органы. Задача – праверыць гатоўнасць узаемадзейнічаць і рэагаваць на акты тэрарызму.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні законаў па пытаннях фізічнай культуры, спорту і турызму». Дакумент прадугледжвае карэкціроўку шэрага законаў у мэтах прывядзення іх у адпаведнасць з указам ад 10 верасня 2025 года нумар 329 «Аб удасканаленні дзяржаўнага кіравання ў сферы турызму», а таксама з правапрымяняльнай практыкай. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе беларускага лідара.
У Беларусі ствараюцца ўмовы для паскоранага развіцця сферы робататэхнікі. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 чэрвеня падпісаў указ № 198 «Аб стымуляванні рабатызацыі», паведамілі ў прэс–службе беларускага лідара.
Семінар па пытаннях забеспячэння абгрунтаванай кадравай патрэбнасці, выяўлення і аптымізацыі залішняй колькасці, нарміравання працы і рэалізацыі падыходу «Вучыся і працуй» прайшоў сёння ў Магілёве пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алены Пруднікавай–Кірпічонак з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін.
Аб развіцці прамысловых флагманаў Магілёўскай вобласці, такіх як ААТ «Магілёўхімвалакно» і ААТ «Белшына», па выніках даклада кіраўніку дзяржавы журналістам расказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
Як ідуць работы па фарміраванні Шклоўскага раёна як базавага, па выніках даклада Прэзідэнту расказаў журналістам старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.