Архіў навін
Пытанне паспяховай уборачнай кампаніі для Беларусі - стратэгічнае. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на селектарнай нарадзе па ўборачнай кампаніі.
Не плач, жыта, камбайны на падыходзе
Як правесці ўборку ўраджаю якасна і ў кароткія тэрміны? Нюансы эфектыўнай працы карэспандэнты «СГ» вырашылі высветліць у Асіповіцкім раёне. І якраз своечасова: першы камбайн КСУП «Вязаўніца-Агра» абжынаў па крузе поле азімай пшаніцы каля вёскі Яноўка.
Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў абвясціла аб пачатку акцыі «Першы раз – у першы клас!».
З 1 жніўня працоўныя пенсіі ў Беларусі павялічацца на 10%. Гэта прадугледжана указам № 250, які падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У жніўні на выплату пенсій будзе накіравана Br1,4 млрд, з якіх Br122 млн. – дадатковыя выдаткі ў сувязі з павышэннем згодна з указам № 250. Атрымальнікамі працоўных пенсій з’яўляецца 2,3 млн чалавек. Гэта ўжо другое павышэнне пенсій у бягучым годзе. Першае было ў сакавіку на 7%.
БЕЛТА
Маладыя ратавальнікі рэгіёна прынялі прысягу на Буйніцкім полі, паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.
Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел 60 маладых ратавальнікаў – работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Магілёўскай вобласці.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 30 ліпеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У аснове фестывалю «Вытокі. Крок да Алімпу» ляжыць духоўнасць і самабытнасць нашай краіны. Такое меркаванне на адкрыцці культурна-спартыўнага мерапрыемства ў Горках выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
Уборачная кампанія – свайго роду іспыт. На яго паспяховую здачу ўплывае маса фактараў. Адзін з іх – надзейны парк тэхнікі. Гатоўнасць сельгасмашын да маючай адбыцца ўборкі – адно з пытанняў, якое абмеркавалі сёння на пасяджэнні Магілёўскага аблвыканкама з удзелам кіраўніка адміністрацыі Прэзідэнта Ігара Сергяенкі і намесніка прэм’ер-міністра Леаніда Зайца, кіраўнікоў раёнаў і сельгаспрадпрыемстваў.
Каля 120 студэнтаў факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі дапамагаюць на ўборачнай гаспадаркам Магілёўскай і Віцебскай абласцей. Пра гэта расказаў дэкан факультэта Уладзімір Гусараў.
На бягучы і капітальны рамонт устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў Магілёўскай вобласці будзе выдаткавана каля 11 мільёнаў рублёў. Гэта бюджэтныя сродкі, а таксама даходы, атрыманыя ад пазабюджэтнай дзейнасці, спонсарская дапамога. 17 школ рэгіёна чакае капітальная рэнавацыя.
Рэспубліканскі конкурс маладзёжных праектаў «Дзявочы вянок міру» Беларускага саюза жанчын пройдзе ў аграгарадку Александрыя 23 ліпеня. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама і старшыня абласной арганізацыі БСЖ Ала Галушка.
ААТ «Александрыйскае» ў Шклоўскім раёне – адно з самых буйных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў закрытага цыкла ў Магілёўскай вобласці. Тут упэўнены: поспех усяго прадпрыемства заўсёды пачынаецца з поля, а таму не баяцца эксперыментаў. Для гэтых мэтаў тут вылучаныя два ўчасткі, дзе ўжо на падыходзе азімы ячмень, а на іншым працягвае расці азімы рапс. Дарэчы, сёлета аграрыі «Александрыйскага» збіраюць свой першы ўраджай азімага ячменю. Збожжавая культура для гаспадаркі новая, але яна ўжо паспела зарэкамендаваць сябе: ураджайнасць амаль 70 ц/га.
Пытанні працы будаўнічай галіны і сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі абмеркавалі ў Магаблвыканкаме
Нараду па выніках працы будаўнічай галіны і сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскай вобласці за першае паўгоддзе правёў старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка. У ёй прынялі ўдзел намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Дзенгалёў, намеснікі старшынь гаррайвыканкамаў, якія курыруюць адпаведныя сферы, кіраўнікі будаўнічых і камунальных прадпрыемстваў рэгіёна.
Пытанні закупкі лішкаў сельскагаспадарчай і дзікарослай прадукцыі ў насельніцтва абмеркавалі сёння на працоўнай нарадзе галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама.
14 хлопцаў і дзяўчат з Магілёва і Магілёўскай вобласці, Новалукомля, Жодзіна, Чачэрска, Брэста працуюць у складзе студэнцкага атрада імя Героя Савецкага Саюза Івана Цярохіна на Магілёўскай фабрыцы марожанага. Такая практыка – не толькі спосаб зарабіць, але і магчымасць пазнаёміцца з тэхналагічнымі працэсамі, набрацца вопыту і, што немалаважна, навучыцца працаваць у камандзе.
У новым навучальным годзе абітурыент, зарэгістраваны для праходжання цэнтралізаванага экзамену ў год яго правядзення, мае права зарэгістравацца для праходжання ЦТ не больш чым па трох іншых вучэбных прадметах уступных выпрабаванняў і ўдзельнічаць у ім толькі па гэтых вучэбных прадметах. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 19 ліпеня 2022 года №472, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Раённы міжнародны інвестыцыйны форум «Крычаўскі раён – тэрыторыя ўстойлівага развіцця» збярэ каля 100 удзельнікаў у Крычаве 29 ліпеня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім агенцтве рэгіянальнага развіцця.
Удзельнікамі дзелавога мерапрыемства стануць прадстаўнікі бізнесу, інвестыцыйных кампаній, аб’яднанняў прадпрымальніцтва, міжнародных арганізацый Беларусі, Расіі, Егіпта, Кітая, раённых і абласных органаў улады. Форум дасць магчымасць азнаёміцца з інвестыцыйным і эканамічным патэнцыялам раёна, а таксама з патэнцыялам усяго паўднёва-ўсходняга раёна Магілёўскай вобласці.
Граматная ўборка ўраджаю з палёў забяспечыць харчовую бяспеку нашай краіны. Пра гэта сказаў кіраўнік спраў Прэзідэнта Валерый Іваноў падчас раённага свята «Зажынкі», які прайшоў на полі ААТ «Александрыйскае» ў Шклоўскім раёне.
«Хлебныя палі ў гэтым годзе радуюць вока. Гэта дзякуючы таму, што ўсе вы прыклалі максімум намаганняў, каб вырасціць добры ўраджай. Але гаварыць пра ўраджай можна толькі тады, калі гэтае зерне ляжа ў засекі, – падкрэсліў ён. – Адказнасць, якая была падчас вясновых палявых работ, догляду пасеваў, цяпер падвоіцца».
Ураджайнасць азімага ячменю ў ААТ «Александрыйскае» склала 67 ц/га. Пра гэта падчас раённага свята «Зажынкі» расказаў галоўны аграном Шклоўскага сельскагаспадарчага прадпрыемства Аляксей Слесараў.
«Культура для нас новая, адвялі ў гэтым годзе 211 гектараў. Яе плюсы відавочныя: гэта першае зерне, першая салома і выдатны папярэднік пад азімы рапс. Ураджайнасць склала 67 ц/га. У гэтым годзе ўборачная пачынаецца пазней і будзе працягвацца даўжэй, паколькі паспяванне ідзе нераўнамерна», – расказаў ён.
Абрадам «Зажынкі» далі старт уборачнай у Шклоўскім раёне. Мерапрыемства прайшло на полі ААТ «Александрыйскае» каля вёскі Сісенева.
У гаспадарцы актыўна прыступілі да ўборкі азімага ячменю. Першы сноп па традыцыі зажыналі жанчыны сярпамі. Захоўваць яго будуць да наступнага ўраджайнага сезону як сімвал поспеху і высокага ўраджаю.
Шматдзетныя сем’і Магілёва, якія ў новым пасёлку вуліц Аграрная–Слепакурава пабудавалі індывідуальныя дамы за мацярынскі капітал і субсідыю, зараз заклапочаны якасцю будоўлі.
У рэгіёне прыбрана звыш 40% новай для шматлікіх гаспадарак культуры, якая дае магчымасць атрымаць першае фуражнае збожжа і абкатаць камбайны перад масавай уборкай хлеба.
Установы адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі, сёння пачынаюць прыём дакументаў ад абітурыентаў.
Дакументы прымуць ва ўсіх: у абітурыентаў з агульнай базавай адукацыяй, з агульнай сярэдняй (з прафесійна-тэхнічнай з агульнай сярэдняй адукацыяй), а таксама ў замежнікаў, якія залічваюцца ва ўстановы адукацыі на аснове міжнародных дагавораў.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 23 ліпеня намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Іванавіч Дзенгалёў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Пытанні, якія курыруюцца: будаўнічы комплекс, архітэктура і горадабудаўніцтва, жыллёвая палітыка і жыллёва-камунальная гаспадарка, паліўна-энергетычны комплекс Магілёўскай вобласці і яго эфектыўнасць, надзвычайныя сітуацыі, сувязь, транспарт і камунікацыі, збор, перапрацоўка лому і адходаў чорных і каляровых металаў.
У рамках рэспубліканскага культурна-спартыўнага фестывалю «Вытокі. Крок да Алімпу», які пройдзе ў Горках 22–23 ліпеня, адбудзецца велапрабег на дзве дыстанцыі: 30 і 77 кіламетраў.
Мерапрыемства праводзіцца з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, далучэння да рэгулярных заняткаў фізкультурай і спортам, прапаганды веласпорту як сродку актыўнага адпачынку і арганізацыі вольнага часу, аб’яднання людзей рознага ўзросту. Папулярызацыі г. Горкі як зручнага і даступнага месца для правядзення аматарскіх веламерапрыемстваў і актыўнага адпачынку.
На брэсцкім вяслярным канале завяршыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па акадэмічным веславанні. У спаборніцтвах прынялі ўдзел наймацнейшыя спартсмены зборных каманд Беларусі і Расіі.
У першы дзень прыёму дакументаў у ВНУ у Беларуска-Расійскім універсітэце ў Магілёве было ажыўлена. А 9 раніцы ў актавай зале ўжо назіралася чарга з некалькіх дзясяткаў абітурыентаў. Сучасная ВНУ, актуальныя спецыяльнасці, інавацыйная матэрыяльна-тэхнічная база, плюс забяспечваюць інтэрнатам, а яшчэ тут ужо вучацца сябры... Так у большасці сваёй адказвалі на пытанне, чаму выбар упаў менавіта на БРУ, патэнцыйныя студэнты. Дарэчы, універсітэт, які больш за 60 гадоў рыхтуе запатрабаваных на рынку працы спецыялістаў, сёлета прыме каля тысячы дзяцей, з якіх больш за 600 – на бюджэт.
У Магілёўскім райвыканкаме прайшла сустрэча кіраўніка раёна Алега Чыкіды і дырэктара ТАА «БелЭмса» Учара Тэйіпа. Яны абмеркавалі пытанні па далейшым супрацоўніцтве і прыцягненні інвестыцый у Магілёўскі раён.
Перагаворы прайшлі з удзелам намесніка старшыні Магілёўскага райвыканкама Ірыны Чындо, першага намесніка і намесніка кіраўніка адміністрацыі Свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў» Максіма Туза і Ірыны Давыдзенка.
У наступным годзе ў Магілёўскім рэгіёне плануюць істотна павялічыць пасяўныя плошчы пад азімы ячмень. Пра гэта губернатар вобласці Анатоль Ісачанка расказаў у эфіры праграмы «Размова ў Прэзідэнта» на тэлеканале «Беларусь 1»:
Працэнт гатоўнасці тэхнікі да ўборачнай кампаніі ў Магілёўскай вобласці высокі. Пра гэта расказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка ў праграме «Размова ў Прэзідэнта» на тэлеканале «Беларусь 1».
«Уборачная кампанія – свайго роду іспыт. Мы будзем надаваць ёй максімум увагі, тым больш штоў гэтым годзе ёсць свае асаблівасці: тэрміны трохі сціснутыя. Па кліматычных умовах мы на два тыдні адстаём ад узроўню мінулага года. Таму прыйдзецца напружыцца», – сказаў Анатоль Ісачанка.
Переводчик