Архіў навін
Прамую тэлефонную лінію правядзе 31 снежня кіраўнік спраў аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Курыруюцца пытанні: справаводства і кантроль за выкананнем дакументаў, рэалізацыя заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб.
Адначасова ў суботу з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі пройдуць ва ўсіх гаррайвыканкамах Магілёўскай вобласці. Пытанні можна будзе задаць па тэлефонах:
На Магілёўшчыне за 11 месяцаў бягучага года арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 2 тыс. 438 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 236,7 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамляецца на сайце галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці.
Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 79 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 33,3 працэнта ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.
У Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by пройдуць электронныя кірмашы вакансій, падчас якіх саіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на субяседаванне ў рэжыме рэальнага часу. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацабароне аблвыканкама.
Электронныя кірмашы будуць праведзены:
29.12.2022 з 10.00 да 11.00 – Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Хоцімскага райвыканкама.
Рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова Дзяніс Дук у праекце «Краіна гаворыць» патлумачыў, якая стратэгічная місія будзе ўскладзена на УНС.
У Разані ў біятлонным комплексе «Алмаз» завяршыўся трэці этап Кубка Садружнасці, удзел у якім прымаюць наймацнейшыя спартсмены Беларусі і Расіі.
Сяброўства Беларусі з Расіяй і краінамі Усходу не перакрэслівае нашу адкрытасць для Захаду. Пра гэта ў праекце «Краіна гаворыць» заявіў рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова Дзяніс Дук.
Самыя шчырыя ўсмешкі, самыя моцныя абдымкі і самую непадробную радасць дораць нам дзеці. Яны дапамагаюць глядзець на свет добрымі вачыма, дораць веру ў тое, што няма нічога немагчымага і заўсёды робяць свет вакол сябе крыху ярчэйшым і шчаслівейшым. А яшчэ менавіта дзеці па-асабліваму чакаюць навагодняга чараўніцтва і ўсяляюць надзею ў тое, што чараўніком, які ўмее выконваць жаданні, можа быць кожны з нас. У рэспубліцы працягваецца традыцыйная штогадовая акцыя «Нашы дзеці».
Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 150-годдзю В. К. Бялыніцкага-Бірулі і 40-годдзю адкрыцця філіяла ўстановы «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь» «Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі», прайшлі ў Магілёве.
Чырвоная Шапачка, Калабок, Ліса, Воўк і яшчэ шмат іншых казачных персанажаў сталі галоўнымі героямі пастаноўкі, якую падрыхтавалі дзеці Каменскай дзяржаўнай дапаможнай школы-інтэрната Бабруйскага раёна. У межах акцыі «Нашы дзеці» павіншаваць выхаванцаў прыехалі першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі, старшыня праўлення Белкаапсаюза Алег Мацкевіч. Госці прывезлі рабятам шмат падарункаў.
Абласны навагодні баль, які праводзіўся ў межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», закружыў сёння ў танцы 25 пар юнакоў і дзяўчат Магілёўшчыны. Для таленавітай моладзі з ліку навучэнцаў і студэнтаў свае дзверы гасцінна расчыніў у гэты вечар Палац культуры вобласці.
Выязное пасяджэнне Рэспубліканскага міжведамаснага савета па праблемах інвалідаў прайшло 21 снежня ў Магілёве з удзелам намесніка прэм’ер-міністра Ігара Петрышэнкі.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка 21 снежня правёў выязны прыём грамадзян у Шклове.
Як адзначыў Анатоль Міхайлавіч у ходзе прыёму, кожнага чалавека трэба выслухаць, даць яму магчымасць расказаць пра тое, што яго хвалюе. Аднак рашэнні прымаюцца з улікам усіх бакоў, іх меркаванняў і інтарэсаў і абавязкова ў межах дзеючага заканадаўства.
У межах акцыі «Нашы дзеці» міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч наведаў Магілёўскае дзяржаўнае спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу № 2 дрэваапрацоўкі і павіншаваў навучэнцаў з надыходзячымі святамі.
Рост захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі фіксуюць на Магілёўшчыне. Рэгіструюцца каранавірусная інфекцыя, лабараторна пацверджаны вірус грыпу Н1-N1. Распаўсюджаныя іншыя рэспіраторныя вірусы. Эпідэміёлагі звяртаюць увагу на меры засцярогі.
Сёння ў Бялыніцкай дапаможнай школе-інтэрнаце панавала сапраўдная святочная атмасфера. У межах акцыі «Нашы дзеці» да выхаванцаў прыехалі ў госці, ды яшчэ з падарункамі, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоль Лапо, прадстаўнікі Магілёўскага аблвыканкама і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. А курсанты Інстытута пагранічнай службы падрыхтавалі для дзяцей тэатралізаванае прадстаўленне.
Урачыстае закрыццё абласных грамадзянска-патрыятычных культурных праектаў, арганізатарамі якіх з’яўляюцца Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт і Магілёўская абласная пракуратура, прайшло 20 снежня ў кінатэатры «Радзіма» Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства «Кінавідэапракат». У мерапрыемстве прынялі ўдзел: намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, намеснік пракурора Магілёўскай вобласці Андрэй Волкаў, начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Алег Стэльмашок.
У Мінску правялі Кубак Беларусі па мастацкай гімнастыцы. У асабістым першынстве спартсменкі змагаліся па 4 відах праграмы Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі (FIG) у трох узроставых групах (прэ-юніёркі, юніёркі, сеніёркі).
У мнагабор’і сярод прэ-юніёрак добрыя вынікі паказалі выхаванкі Магілёўскай гарадской СДЮШАР «Багіма» імя А. Р. Мішчанкі. Сярэбраным прызёрам спаборніцтваў стала Ксенія Палуніна, бронзавым – Меланія Карташэўская.
mogilevnews.by
Тры пажары ў Чавускім, Слаўгарадскім і Крычаўскім раёнах адбылося за суткі ў вобласці. У ходзе аператыўнай працы работнікамі МНС выратаваны жылы дом і два гаспадарчыя будынкі. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Інтэрактыўная выстава «Чараўніцтва навагодняй казкі» адкрыецца 21 снежня ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва.
Старшыня Магілёўскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў падпісаў дарожную карту па развіцці супрацоўніцтва паміж Магілёвам і Хабараўскам у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і сацыяльна-культурных сферах на 2023–2025 гады.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 снежня падпісаў указ № 430, якім з 1 студзеня 2023 года карэктуецца парадак спісання будучых перыядаў курсавых розніц, што ўлічваюцца ў даходах (расходах), якія ўтварыліся з 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2025 года. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
За 11 месяцаў гэтага года аб’ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў Br 13млн 485,4 тыс, або ў супастаўных цэнах 95,1% да ўзроўню студзеня – лістапада 2021 г. Такія даныя прыводзяцца на сайце галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці.
Вытворчасць у горназдабыўной прамысловасці склала 104,2%; у апрацоўчай – 93,7%.
Па відах эканамічнай дзейнасці «Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам» – 103,8% і «Водазабеспячэнне; збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў» – 100,6%.
Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна 19 снежня ў Мінску ў многіх сэнсах была асаблівай. Пачынаючы з таго факта, што папярэдні раз расійскі лідар прыязджаў у беларускую сталіцу яшчэ летам 2019 года, і заканчваючы ўнікальнай атмасферай, у якой прайшлі перагаворы з удзелам шырокага кола высокапастаўленых урадавых чыноўнікаў з абодвух бакоў. Сабрацца ў такім складзе вырашылі даўно - каб абмеркаваць пытанні стратэгічнага характару, прарэвізаваць рэалізацыю 28 саюзных праграм, даўшы зялёнае святло далейшай рабоце ўрадаў.
Стартап-форум «Mogilev Invest Day», які адбыўся ў канцы мінулага тыдня, прайшоў ужо 16-ым разам. Арганізатары – камітэт эканомікі Магілёўскага аблвыканкама, Магілёўскі гарадскі цэнтр развіцця малога прадпрымальніцтва, ГА «Інвестыцыйны клуб “ДЭКРО”». Прэзентацыі бізнес-ідэй, бітвы стартапаў, краш-тэсты ідэй, нэтворкінг з бізнесменамі, інвестарамі і ментарамі: паводле ацэнкі экспертаў, цяперашні стартап-форум адрозніваўся вялікай колькасцю якасных праектаў.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 24 снежня намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Іванавіч Дзенгалёў. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Праграму маніторынгу чысткі вуліц Магілёва ад снегу прадэманстравалі 17 снежня старшыні аблвыканкама Анатолю Ісачанку. Удзел у сустрэчы прыняў таксама старшыня гарвыканкама Аляксандр Студнеў. Сістэма сачэння за ходам працы тэхнікі ў тэставым рэжыме запушчана ў МДКУП «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў».
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сёння прамую тэлефонную лінію. За тры гадзіны ад жыхароў рэгіёна паступіла звыш трыццаці званкоў. Сярод найбольш частых гучалі пытанні арганізацыі і змяненняў маршрутаў грамадскага транспарту, ЖКГ, у тым ліку капрамонту і добраўпарадкавання, прадастаўлення медыцынскай дапамогі, разлікаў па дагаворах на аказанне паслуг ад індывідуальных прадпрымальнікаў, заработнай платы.
У нашым жыцці заўсёды ёсць месца подзвігу. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся міністр унутраных спраў Іван Кубракоў падчас цырымоніі ўзнагароджання найлепшых супрацоўнікаў МУС у вёсцы Гаі Магілёўскага раёна.
У Магілёўскай вобласці стартаваў дабрачынны тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». На працягу шасці гадзін у прамым эфіры гасцямі студыі тэлеканала «Беларусь 4 Магілёў» стане больш за 60 чалавек.
Два пажары ў Касцюковіцкім і Шклоўскім раёнах адбылися за суткі ў вобласці. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Так, без даху над галавой застаўся 47-гадовы жыхар вёскі Шаблі Касцюковіцкага раёна. 15 снежня раніцай ён сышоў у госці, а ўжо каля 4 гадзін дня суседзі, заўважыўшы палаючы дом, выклікалі ратавальнікаў. У выніку пажару знішчана 140 кв. м даху, часткова пашкоджаныя перакрыцці і маёмасць у доме. Прычына ўзгарання высвятляецца.
Переводчик