RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Міжнародны моладзевы тэатральны фестываль «M.@rt.кантакт»


 
Міжнародны моладзевы тэатральны фестываль «M.@rt.кантакт» створаны з мэтай развіцця і прапаганды тэатральнага мастацтва шляхам паказу найлепшых сцэнічных твораў для моладзі. Гэта падзея стала добрай традыцыяй і штогод знаходзіць шырокае адлюстраванне ў сродках масавай інфармацыі, атрымлівае высокую ацэнку з боку тэатральнай грамадскасці, крытыкаў, выклікае шчырую цікавасць гледачоў. Фестываль праводзіцца з 2006 года і за 13 гадоў правядзення форум стаў адной з самых значных і чаканых культурных падзей не толькі ў Магілёве, але і ва ўсёй тэатральнай прасторы Беларусі. Геаграфія форуму шырокая. За ўсе гады на ім было паказана больш за 200 спектакляў з 21 краіны. Іх паглядзела больш за 40 тыс. гледачоў.