RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Першым спектаклем «M.@rt.кантакту-2019» стане незалежны Тэатральны беларуска-ўкраінскі праект «Гэтамы»

Першы спектаклем ХIV Міжнароднага моладзевага тэатральнага форуму «M.@rt.кантакт-2019», які стартуе сёння ў Магілёве, стане пастаноўкамаладога рэжысёра, заслужанага артыста Украіны Стаса Жыркова «Гэтамы». Гэта сумесная праца з беларускімі артыстамі, распачатая на майстар-класе ў межах міжнароднай тэатральнай акадэміі ў Мюнхене. Літаратурнай асновай паслужыла нашумелая ў Інтэрнэце кніга Андруся Горвата «Радзіва «Прудок»».

Таксама сёння пакажуць яшчэ дзве пастаноўкі: спектакль малой формы «За крапівой бераг» Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі, прысвечаны жыццю паэта Сяргея Ясеніна і створаны па матывах яго твораў, і працу па знакамітай аднайменнай п’есе Жана-Батыста Мальера «Тарцюф» Санкт-Пецярбургскага тэатра «Мастерская». Дарэчы, піцерскі калектыў ужо знаёмы магілёўцам, як і яго заснавальнік і кіраўнік-Рыгор Казлоў, тэатральны рэжысёр і педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі, а таксама іншых прэстыжных тэатральных прэмій і фестываляў.

У цэлым на працягу тыдня будзе прадстаўлена 23 спектаклі тэатральных калектываў з 10 краін: Беларусі, Расіі, Грузіі, Латвіі, Арменіі, Украіны, Ізраіля, Прыднястроўя, Польшчы, Літвы. Палітра праграмы яркая і актуальная. У ёй плануецца нямала творчых эксперыментаў. Своеасаблівым дэвізам тэатральнага свята стане «Класіка і сучаснасць», гэта значыць у афішы шмат пастановак па класічных творах. Нямала і знакавых сучасных тэкстаў.

Прадставяць свае працы на фестывалі і гаспадары форуму. Магілёўскі аблдрамтэатр пакажа спектакль «Жоўты пясочак» у пастаноўцы маладога рэжысёра Камілі Хусаінавай па апавяданні Васіля Быкава. Магілёўскі абласны тэатр лялек пакажа прэм’еру «Кандыд, або аптымізм» (па Вальтэру) у пастаноўцы галоўнага рэжысёра тэатра Ігара Казакова.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая