RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўская абласная арганізацыя ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане»

Афганская вайна працягвалася з 25 снежня 1979 па 15 лютага 1989 года, гэта значыць 2 238 дзён. Афіцыйнай мэтай уводу савецкіх войскаў у Афганістан было прадухіленне пагрозы замежнага ваеннага ўмяшання, але ўжо вельмі хутка наш абмежаваны кантынгент быў уцягнуты ў грамадзянскую вайну і стаў яе актыўным удзельнікам. За няпоўныя 10 гадоў на Афганскай вайне пабывала больш за 32 тыс. Беларусаў. З іх 772 не вярнуліся з вайны і загінулі падчас баявых дзеянняў, 734 вярнуліся інвалідамі. Усяго праз Афганістан прайшло каля 620 тыс. савецкіх ваеннаслужачых і 21 тыс. грамадзянскага персаналу. З іх 14 453 чалавекі загінулі і 417 прапалі без вестак.