Маладзёжны парламент фарміруецца па рашэнні Прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.
Маладзёжны парламент складаецца з 50 членаў на падставе рэгіянальнага прадстаўніцтва ад гарадоў і раёнаў Магілёўскай вобласці.
Тэрмін паўнамоцтваў Маладзёжнага парламента чарговага склікання адпавядае тэрміну паўнамоцтваў Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў адпаведнага склікання. Паўнамоцтвы Маладзёжнага парламента пачынаюцца з дня першага пасяджэння Маладзёжнага парламента чарговага склікання і заканчваюцца ў дзень адкрыцця першага пасяджэння Маладзёжнага парламента новага склікання.
Сфарміраваны склад Маладзёжнага парламента зацвярджаецца рашэннем прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.
Членамі Маладзёжнага парламента могуць быць маладыя людзі – грамадзяне Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 18 да 31 года ўключна, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, з’яўляюцца навучэнцамі ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, членамі маладзёжных грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку, прафесійных саюзаў, работнікамі арганізацый Магілёўскай вобласці.
Членамі Маладзёжнага парламента не могуць быць:
асобы, прызнаныя судом недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі;
асобы, якія маюць нязнятую або непагашаную судзімасць.