Неўмяржыцкі Мікалай Міхайлавіч – старшыня Маладзёжнага парламента (член Маладзёжнага парламента ад г. Магілёва)
Шпак Ілона Ігараўна – намеснік старшыні Маладзёжнага парламента (член Маладзёжнага парламента ад Асіповіцкага раёна)
МЭТЫ І ЗАДАЧЫ МАЛАДЗЁЖНАГА ПАРЛАМЕНТА
Мэтамі Маладзёжнага парламента з’яўляюцца:
садзейнічанне органам мясцовага кіравання і самакіравання ў распрацоўцы і рэалізацыі маладзёжнай палітыкі на тэрыторыі Магілёўскай вобласці;
стварэнне ўмоў для вывучэння і вырашэння моладзевых праблем, а таксама для рэалізацыі ініцыятыў моладзі пры фарміраванні і ажыццяўленні сацыяльна-эканамічнай палітыкі Магілёўскай вобласці;
садзейнічанне ў падрыхтоўцы і фарміраванні кадравага кіраўніцкага рэзерву з прадстаўнікоў моладзі на тэрыторыі Магілёўскай вобласці;
фарміраванне, умацаванне і павышэнне прававой і палітычнай культуры моладзі.
Асноўнымі задачамі Маладзёжнага парламента з’яўляюцца:
узаемадзеянне з органамі мясцовага самакіравання Магілёўскай вобласці, грамадскімі арганізацыямі ў сферы распрацоўкі і рэалізацыі ініцыятыў, накіраваных на абарону законных правоў і інтарэсаў моладзі Магілёўскай вобласці;
каардынацыя дзейнасці маладзёжных парламентаў, створаных пры гарадскіх і раённых саветах дэпутатаў Магілёўскай вобласці;
аб’яднанне найбольш актыўных і таленавітых маладых грамадзян для прадстаўлення інтарэсаў моладзі ў грамадска-палітычным жыцці Магілёўскай вобласці;
выяўленне і падтрымка маладых людзей, якія валодаюць арганізатарскімі здольнасцямі, лідарскімі якасцямі;
садзейнічанне ў падрыхтоўцы і фарміраванні кадравага кіраўніцкага рэзерву з прадстаўнікоў моладзі на тэрыторыі Магілёўскай вобласці;
павышэнне электаральнай актыўнасці моладзі;
удзел у падрыхтоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў, якія закранаюць правы і законныя інтарэсы моладзі;
далучэнне моладзі Магілёўскай вобласці да грамадска-палітычнай дзейнасці;
садзейнічанне ў абароне правоў і законных інтарэсаў моладзі;
садзейнічанне ў павышэнні прававой свядомасці і прававой культуры моладзі;
актывізацыя стваральнай, грамадзянскай актыўнасці моладзі.