Дата ўтварэння Магілёўскай вобласці – 15 студзеня 1938 года
Тэрыторыя – 29,1 тыс.км2
(44,2% – сельскагаспадарчыя землі, 41% – лясныя землі, 4,2% – паверхневыя воды, уключаючы балоты, 10,6% – іншыя землі)
Насельніцтва
на 1 студзеня 2018 года – 1 058,8 тыс. чалавек.
Цэнтр вобласці
г.Магілёў (насельніцтва 381,4 тыс. чалавек)
Працягласць: з поўначы на поўдзень – 150 км, з захаду на ўсход – 290 км
Самыя доўгія рэкі ў межах Магілёўскай вобласці: Днепр, Друць, Проня, Сож, Бярэзіна, Пціч
Самыя буйныя азёры Магілёўскай вобласці: Выгода, Заазерскае, Белы Бераг
Найбольшая вышыня над узроўнем мора – 236 м (каля чыгуначнай станцыі Цёмны Лес, на мяжы Дрыбінскага і Мсціслаўскага раёнаў)
Самая нізкая мясцовасць над узроўнем мора – 126 м (урэз вады р.Сож, в.Гайшын, Слаўгарадскі раён)
Сярэдняя тэмпература ў 2017 годзе: студзень (– 6,2°С), ліпень (+ 17,3°С)
Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне Магілёўскай вобласці (на 1 студзеня 2018 года)
Раёны – 21
Гарады – 15
у тым ліку
абласнога падпарадкавання – 2
Раёны ў гарадах – 4
Пасёлкі гарадскога тыпу – 8
Сельскія Саветы – 155
Сельскія населеныя пункты – 2 978
Узнагароды
Указам Прэзідэнта Вярхоўнага Савета СССР ад 8 ліпеня 1967 года Магілёўская вобласць за актыўны ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. і значныя дасягненні ў рабоце народнагаспадарчага комплексу ўзнагароджана ордэнам Леніна.
25 красавіка 1980 года г. Магілёў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені.
6 ліпеня 1987 года г. Бабруйск удастоены ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2008 года Магілёўскай вобласці ў сувязі з 70-годдзем з дня ўтварэння і за асаблівыя дасягненні ў гаспадарчым развіцці прысуджаны Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.
У 2009 годзе Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам падпісаны Указ «Аб узнагароджанні некаторых населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны». У іх ліку – Магілёў, Бабруйск, Клічаў і Крычаў.
За значны ўклад ва ўмацаванне беларускай дзяржаўнасці і ў сувязі з 80-годдзем з дня заснавання работнікам Магілёўскай вобласці аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.