Рус Бел Eng 中文

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Магілёўскай вобласці

 

ПРАГРАМА САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАГА РАЗВІЦЦЯ МАГІЛЁЎСКАЙ ВОБЛАСЦІ НА 2016 – 2020 ГАДЫ (Спампаваць, .docx, 174.45 КБ)

У студзені–верасні 2020 г. валавы рэгіянальны прадукт па Магілёўскай вобласці склаў 100,3 працэнта ў супастаўных цэнах да студзеня–верасня 2019 г. Станоўчы ўклад у фарміраванне ВРП ўнеслі ўсе галіны рэальнага сектара эканомікі, за выключэннем транспартнай сферы, а таксама іншых відаў дзейнасці.

У бягучым годзе ў вобласці працягваецца рост аб’ёмаў прамысловай вытворчасці. У студзені–верасні 2019 г. індэкс прамысловай вытворчасці склаў 101 працэнт, што забяспечыла ўклад у фарміраванне тэмпу росту ВРП у памеры 0,3 працэнта.

У рэгіянальны план мерапрыемстваў па імпартазамяшчэнні Магілёўскай вобласці на 2020 год уключаны 93 суб’екты гаспадарання, у тым ліку 68 арганізацый малога і сярэдняга бізнесу. Адсочваецца дынаміка вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі па 158 таварных пазіцыях. Па выніках працы за студзень–чэрвень 2020 г. выраблена прадукцыі імпартазамяшчальнага характару на суму 340 млн. долараў пры гадавым заданні 664 млн. долараў, што склала 51,2 працэнта выканання гадавога задання. Адгружана на экспарт каля 170,3 млн долараў, што склала 50,1 працэнта вырабленай прадукцыі.

У межах плана мерапрыемстваў арганізацыямі малога і сярэдняга бізнесу за студзень–чэрвень 2020 г.выраблена імпартазамяшчальнай прадукцыі на суму 175,4 млн. долараў (51,6 працэнта ў агульным аб’ёме вытворчасці Плана мерапрыемстваў). Гэтай катэгорыяй арганізацый аб’ём паставак прадукцыі на экспарт склаў 99,1 млн. долараў(56,5 працэнта вырабленай прадукцыі).

На 1 кастрычніка 2020 г. запасы гатовай прадукцыі на складах прамысловых арганізацый склаліся ў памеры 64,8 працэнта да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці і скараціліся на 12,3 млн. рублёў у параўнанні з іх наяўнасцю на 1 верасня 2020 г. Асноўную долю запасаў фарміруюць рэспубліканскія арганізацыі (66,2 працэнта запасаў вобласці). Па гэтым крузе прадпрыемстваў запасы склалі 272,6 млн. рублёў, суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці – 77,4 працэнта. Больш за чвэрць (26,1 працэнта) запасаў вобласці фарміруюць юрыдычныя асобы без ведамаснай падпарадкаванасці (107,6 млн рублёў, або 65,3 працэнта да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці).

На камунальныя арганізацыі прыпадае 7,7 працэнта запасаў вобласці (31,6 млн. рублёў, або 26,6 працэнта да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці).

Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме адгружанай прадукцыі ў арганізацыях прамысловасці ў студзені–верасні 2020 г. у параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года павялічылася на 3,8 працэнтных пункта і склала 12,3 працэнта.

За студзень–верасень 2020 г. тэмп росту аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў гаспадарках усіх катэгорый склаў 105,7 працэнта, у сельскагаспадарчых арганізацыях–110 працэнтаў.

У гаспадарках усіх катэгорый выраблена (вырашчана) жывёлы і птушкі (у жывой вазе) 166,5 тыс.тон, што на 4,2 працэнта больш, чым у студзені–верасні 2019 г., малака – 534,2 тыс. тон, або 104,3 працэнта, яек – 239,2 млн. штук, або 103,3 працэнта.

У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць (вырошчванне) жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 161,2 тыс.тон і ў параўнанні са студзенем–вераснем 2019 г. павялічылася на 4,8 працэнта, малака – 507,4 тыс. тон, або на 104,9 працэнта, яек – 180,6 млн. штук, або на 104,8 працэнта. На 1 кастрычніка 2020 г. намалочана збожжа ў першапачаткова апрыходаванай вазе 1071,9 тыс. тон, што на 37,2 працэнта больш, чым на адпаведную дату 2019 года, сярэдняя ўраджайнасць з аднаго гектара ўбранай плошчы склала 33,8 цэнтнера супраць 26,8 цэнтнера ў папярэднім годзе.

Знешнегандлёвы абарот таварамі ў цэлым па вобласці ў студзені–жніўні 2020 г. склаў 1 935,7 млн. долараў, у тым ліку экспарт – 1 245,4 млн. долараў, імпарт –690,3 млн.долараў. Сальда знешняга гандлю таварамі сфарміравалася станоўчым у памеры 555,1 млн. долараў і павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года на89,9 млн.долараў.

У студзені–жніўні 2020 г.экспарт тавараў без уліку арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, а таксама нафты і нафтапрадуктаў склаў 779 млн. долараў, або 95,8 працэнта да студзеня–жніўня 2019 г. пры заданні на студзень–верасень 2020 г. – 103 працэнты. Сальда знешняга гандлю таварамі сфарміравалася станоўчым у памеры 325,1 млн. долараў і павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года на101,7 млн.долараў. Экспартныя пастаўкі ажыццяўляліся ў 70 краін. У студзені–жніўні 2020 года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2019 г. арганізацыямі вобласці тавары дадаткова экспартаваліся на рынкі 9 краін (Гватэмалы, Зімбабвэ, Ірландыі, Ірана, Катара, Мальты, Амана, Пакістана, Тайваня).

Знешнегандлёвы абарот паслугамі ў цэлым па вобласці ў студзені–жніўні 2020 г. склаў 90 млн. долараў, у тым ліку экспарт –57,9 млн. долараў, імпарт –32,1 млн.долараў. Сальда знешняга гандлю паслугамі сфарміравалася станоўчым у памеры 25,8 млн. долараў і павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года на2,2 млн.долараў.

Па выніках студзеня–жніўня 2020 г. экспарт паслуг без уліку рэспубліканскіх арганізацый склаў 40,2 млн. долараў, або 84 працэнты да адпаведнага перыяду 2019 года пры заданні на студзень–верасень 2020 г. – 103,3 працэнта. Асноўная прычына невыканання ўстаноўленага задання –скарачэнне экспарту будаўнічых, турыстычных і транспартных паслуг у сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй у краінах-партнёрах. Па экспарце паслуг забяспечана станоўчае сальда ў суме 13,1 млн.долараў.

У студзені–верасні 2020 г. на развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы вобласці за кошт усіх крыніц фінансавання выкарыстана 1 404,4 млн. рублёў інвестыцый у асноўны капітал, што ў супастаўных цэнах склала 92,1 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2019 года.

Будаўніча-мантажныя работы (уключаючы работы па мантажы абсталявання) выкананы на 664,9 млн. рублёў, або 102,2 працэнта да студзеня–верасня 2019 г. Удзельная вага выдаткаў на выкананне будаўніча-мантажных работ у агульным аб’ёме інвестыцый у асноўны капітал склала 47,3 працэнта, выдаткі на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў – 39,6 працэнта.

За 9 месяцаў 2020 г. у эксплуатацыю ўведзена 228,9 тыс. квадратных метраў жылля, што складае 99,4 працэнта да ўзроўню студзеня–верасня2019 г. і 96,6 працэнта да задання (237 тыс. квадратных метраў).

Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, працы, паслугі) за 9 месяцаў 2020 г. склалі 85,8 млн. долараў пры заданні на студзень–верасень 2020 г. – 70 млн.долараў.

Рознічны тавараабарот у студзені–верасні 2020 г. склаў 3 347,2 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 101,4 працэнта да ўзроўню студзеня–верасня 2019 г. Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю – 3 055,6 млн. рублёў, або 102,8 працэнта.

У студзені–жніўні 2020 г. сума чыстай страты ў цэлым па вобласці склала 226,4 млн. рублёў (у аналагічным перыядзе 2019 года чысты прыбытак складаў 312,5 млн. рублёў).

Разам з тым бягучая дзейнасць прадпрыемстваў вобласці была прыбытковай. Так, памер прыбытку ад бягучай дзейнасці за студзень–жнівень 2020 г. павялічыўся ў параўнанні з адпаведным перыядам 2019 года на 50,6 працэнта, прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі павялічылася на 57,5 працэнта.

Асноўная прычына стратнай дзейнасці арганізацый –высокая крэдытная нагрузка і курсавыя розніцы. Страта ад інвестыцыйнай і фінансавай дзейнасці арганізацый вобласці за студзень–жнівень 2020 г. склала 630,5 млн. рублёў (у студзені–жніўні 2019 г. прыбытак ад інвестыцыйнай і фінансавай дзейнасці складаў 15,4 млн. рублёў).

Рэнтабельнасць продажаў склала 5 працэнтаў (студзень–жнівень 2019 г. – 3,4 працэнта), рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг – 5,9 працэнта (студзень–жнівень 2019 г. – 3,9 працэнта).

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў арганізацый вобласці (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) у студзені–верасні 2020 г. склала 994,6 рубля, або 112,7 працэнта да адпаведнага перыяду 2019 года, у тым ліку ў верасні –1 036,6 рубля. Тэмп росту рэальнай заработнай платы па вобласці склаў 107,1 працэнта.

За студзень–чэрвень 2020 г. на зноў створаныя працоўныя месцы за кошт стварэння новых вытворчасцяў і прадпрыемстваў працаўладкавана 1 819 чалавек пры заданні 2 100 чалавек.

У вобласці застаецца стабільнай сітуацыя на рынку працы. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 кастрычніка 2020 г.склаў 0,3 працэнта ад колькасці працоўнай сілы.