Забеспячэнне аховы працы застаецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай унутранай палітыкі. За апошнія гады ў рэспубліцы створана і функцыянуе дзяржаўная сістэма кіравання аховай працы, сфарміравана нацыянальнае заканадаўства ў гэтай сферы, створана сістэма эканамічнай зацікаўленасці наймальнікаў у паляпшэнні ўмоў і аховы працы.
Разам з тым, на практыцы як з боку працадаўцаў, так і з боку работнікаў па-ранейшаму маюцца выпадкі парушэння існуючых нормаў па ахове працы, якія прыводзяць да трагедыі – гібелі чалавека на вытворчасці. Сацыяльныя страты такога здарэння ацаніць немагчыма, бо ніхто і нішто не верне маці – сына, дзіцяці – бацькоў, жонцы–мужа.
Таму важна ажыццяўляць на ўсіх узроўнях дзяржаўнага кіравання, непасрэдна ў арганізацыях аналіз стану ўмоў і аховы працы, на аснове якога вызначаць выніковасць прынятых мер, выяўляць тых, хто мае патрэбу ва ўдасканаленні напрамкаў работы, а таксама выпрацоўваць неабходныя для гэтага мерапрыемствы.
Вытворчы траўматызм з цяжкімі наступствамі ў студзені-сакавіку 2021 года ў Магілёўскай вобласці застаўся на ўзроўні аналагічнага перыяду 2020 года. Так, зарэгістравана 20 няшчасных выпадкаў з цяжкімі наступствамі, звязаных з вытворчасцю (за аналагічны перыяд 2020 года – 20), у тым ліку 4 (2) няшчасных выпадку са смяротным зыходам і 16 (18), якія прывялі да цяжкіх вытворчых траўмаў. Колькасць пацярпелых, якія знаходзіліся ў момант траўміравання на працоўным месцы ў стане алкагольнага ап’янення, у параўнанні з 1 кварталам 2020 года, знізілася з 3 да 1.
У 1 квартале 2021 года няшчасныя выпадкі са смяротным зыходам, звязаныя з вытворчасцю, зарэгістраваныя ў ЗАТ «Птушкафабрыка “Вішнёўка”» (Бабруйскі раён), ТАА «Прафітград» (г. Магілёў), ААТ «ФанДАК» (г. Бабруйск) і Асіповіцкім раёне электрычных сетак РУП «Магілёўэнерга» (Асіповіцкі раён).
Статьи:
16.09.2021 - 12:57
24.05.2021 - 15:58
24.05.2021 - 15:26
19.04.2021 - 11:36
11.03.2019 - 12:47
10.10.2018 - 15:20
12.09.2018 - 09:41
02.08.2018 - 14:59
09.07.2018 - 09:13
06.06.2018 - 13:27
05.04.2018 - 12:54
03.04.2018 - 15:57
03.03.2018 - 10:39