Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаныя на 9 жніўня 2020 года
Вылучэнне і рэгістрацыя кандыдатаў
Паведамленне аб рэгістрацыі кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь
Памятка асобе, якая вылучаецца кандыдатам у Прэзідэнты
Інфармацыя Цэнтральнай камісіі аб адкрыцці спецыяльных выбарчых рахункаў
Даведнікі
Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт
Паведамленні
Аб магчымасці прагаласаваць датэрмінова
Выбаршчыкі, якія ў дзень выбараў не маюць магчымасці знаходзіцца па месцы свайго жыхарства, маюць права прагаласаваць датэрмінова на ўчастку для галасавання з 4 па 8 жніўня 2020 года ўключна (з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін).
Аб азнаямленні са спісамі выбаршчыкаў
Усімі ўчастковымі камісіямі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вобласці (акрамя ўчастковых камісій, утвораных у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах) складзены спіскі выбаршчыкаў.
Кожнаму выбаршчыку ў памяшканні ўчастковай камісіі з 24 ліпеня будзе забяспечана магчымасць праверыць, ці ўключаны ён у спіс і ці правільна ў спісе пазначаныя звесткі пра яго.
Інфармацыя аб участковых камісіях, іх кантактных тэлефонах размешчана на інтэрнэт-сайтах раённых выканаўчых камітэтаў і адміністрацый раёнаў у гарадах Бабруйску і Магілёве.
ГРАФІК РАБОТЫ ЎЧАСТКОВЫХ КАМІСІЙ ПА ВЫБАРАХ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
У перыяд з 24 ліпеня па 3 жніўня 2020 г. уключна ўстаноўлены наступны графік працы:
у буднія дні – з 17 да 19 гадзін
для ўчастковых камісій, размешчаных у сельскай мясцовасці, – з 15 да 17 гадзін
у суботу – з 12 да 14 гадзін
нядзеля – выхадны.
У перыяд датэрміновага галасавання і ў дзень выбараў рэжым працы ўчастковых камісій вызначаецца з улікам часу галасавання, устаноўленага Выбарчым кодэксам (з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін; з 8 да 20 гадзін).
Усімі гарадскімі і раённымі выканаўчымі камітэтамі вобласці прыняты рашэнні аб вызначэнні:
З адзначанымі рашэннямі можна азнаёміцца на інтэрнэт-сайтах гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў і мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах Бабруйску і Магілёве.
Старшыні, намеснікі і сакратары абраныя ва ўсіх участковых выбарчых камісіях па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.
З названымі рашэннямі можна азнаёміцца на інтэрнэт-сайтах гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў і мясцовых адміністрацый.
На тэрыторыі Магілёўскай вобласці ўтворана 731 участковая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Аб парадку і тэрмінах вылучэння прадстаўнікоў у склад участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе
У Магілёўскай вобласці ўтвораны 731 участак для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у тым ліку 34 - у арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах.
Участковыя камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе ўтвараюцца –не пазней за 24 чэрвеня 2020 г.
У адпаведнасці з артыкулам 35 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадстаўнікоў у склад участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь маюць права вылучаць:
21 мая 2020 года адбылося першае пасяджэнне Магілёўскай абласной камісіі, на якім з ліку яе ўдзельнікаў абраныя старшыня, намеснік старшыні і сакратар камісіі, усталяваны рэжым працы камісіі.
Старшынёй камісіі абраны Валерый Васільевіч Берастаў;
намеснікам старшыні - Мікалай Мікалаевіч Кароцін;
сакратаром камісіі - Дзмітрый Мікалаевіч Цімафеенка.
Аб рашэннях аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь
Усімі гарадскімі і раённымі выканаўчымі камітэтамі вобласці прыняты рашэнні аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.
З названымі рашэннямі можна азнаёміцца на інтэрнэт-сайтах гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў і мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах Бабруйску і Магілёве.