У Магілёўскай вобласці ўтвораны 731 участак для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у тым ліку 34 - у арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах.
Участковыя камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе ўтвараюцца –не пазней за 24 чэрвеня 2020 г.
У адпаведнасці з артыкулам 35 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадстаўнікоў у склад участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь маюць права вылучаць:
• палітычныя партыі, іншыя грамадскія аб’яднанні;
• працоўныя калектывы арганізацый, калектывы структурных падраздзяленняў арганізацый;
• групы грамадзян шляхам падачы заяў.
Прадстаўнікоў у склад участковых камісій маюць права вылучаць:
арганізацыйныя структуры палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў у наступным парадку:
кіруючы орган абласной арганізацыйнай структуры палітычнай партыі, іншага грамадскага аб’яднання – ва ўчастковыя камісіі, якія ўтвараюцца на тэрыторыі адпаведнай вобласці; кіруючы орган раённай, раённай у горадзе арганізацыйнай структуры палітычнай партыі, іншага грамадскага аб’яднання – ва ўчастковыя камісіі, якія ўтвараюцца на тэрыторыі адпаведнага раёна, раёна ў горадзе; сход першаснай арганізацыі палітычнай партыі, іншага грамадскага аб’яднання – ва ўчастковую камісію ўчастка для галасавання, на тэрыторыі якога размешчана першасная арганізацыя;
сход працоўнага калектыву арганізацыі, калектыву структурнага падраздзялення арганізацыі, якія налічваюць не менш за 10 працоўных, – ва ўчастковыя камісіі, якія ўтвараюцца ў раёне, раёне ў горадзе, на тэрыторыі якога размешчана арганізацыя, структурнае падраздзяленне;
група выбаршчыкаў у колькасці не менш за 10 чалавек – ва ўчастковую камісію ўчастка для галасавання, на тэрыторыі якога яны пражываюць.
Арганізацыйныя структуры палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, працоўныя калектывы арганізацый, калектывы структурных падраздзяленняў арганізацый вылучаюць прадстаўнікоў у склад камісій з ліку сваіх членаў.
Арганізацыйная структура палітычнай партыі, іншага грамадскага аб’яднання, працоўны калектыў арганізацыі або калектыў яе структурнага падраздзялення, група выбаршчыкаў мае права вылучыць у склад адпаведнай камісіі па адным прадстаўніку.
Дакументы аб вылучэнні прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі падаюцца ў раённыя выканаўчыя камітэты і адміністрацыі раёнаў гарадоў Бабруйска і Магілёва.
Тэрміны прадстаўлення дакументаў аб вылучэнні кандыдатаў у члены ўчастковых камісій–пасля ўтварэння ўчасткаў (утвараюцца не пазней за 7 чэрвеня 2020 года) і па 21 чэрвеня 2020 г.уключна.
Пры вылучэнні прадстаўніка ў склад участковай камісіі прадстаўляюцца:
ад арганізацыйнай структуры палітычнай партыі, іншага грамадскага аб’яднання – пратакол (копія пратакола, выпіска з пратакола) пасяджэння кіруючага органа арганізацыйнай структуры (сходу першаснай арганізацыі);
ад працоўнага калектыву арганізацыі, калектыву структурнага падраздзялення арганізацыі–пратакол (копія пратакола, выпіска з пратакола) сходу працоўнага калектыву;
ад групы выбаршчыкаў – заяву.
Пратакол (копія пратакола, выпіска з пратакола), заява аб вылучэнні прадстаўніка ў склад участковай камісіі павінны змяшчаць звесткі, прадугледжаныя ў частцы сёмай артыкула 35 Выбарчага кодэкса.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.02.2025 - 11:36
Юных гледачоў 27 лютага запрашаюць на прэм'еру анімацыйнага фільма пра дзяржаўныя сімвалы
26.02.2025 - 09:45
Прафсаюзныя санаторыі штогод аздараўліваюць каля 100 тыс. чалавек
26.02.2025 - 08:59
25.02.2025 - 19:31