Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне сёлета пройдзе з 9 па 22 красавіка. Аб гэтым паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчаў на пасяджэнні грамадска-кансультатыўнага савета па пытаннях адукацыі, якое прайшло ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку.