Людзі з інваліднасцю змогуць бясплатна наведаць музеі краіны да 15 снежня.
У Беларусі 3 снежня адзначаецца Дзень інвалідаў. У сувязі з гэтым з 15 лістапада па 15 снежня людзі з інваліднасцю могуць бясплатна наведаць музеі краіны.
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін правёў прамую тэлефонную лінію.
Новы малочнатаварны комплекс адкрылі ў Магілёўскім раёне непадалёку ад вёскі Сенькова. Ён 8-ы з 10-ці, што ўводзяць сёлета ў вобласці па інвестыцыйным праекце.
Святочнае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня заснавання Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў «ЧАС. Стагоддзе. МЫ!» прайшло сёння ў Палацы культуры вобласці.
Лепшым работнікам Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў уручылі сёння ўзнагароды. Урачыстая цырымонія ўшаноўвання адбылася падчас святочнага мерапрыемства, прысвечанага 100-годдзю з дня заснавання ўстановы адукацыі.
Пасяджэнне Савета па развіццю прадпрымальніцтва пры Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце правёў сёння намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар.
У Магілёве на плошчы Леніна поўным ходам ідзе ўстаноўка галоўнай рэгіянальнай ёлкі. Сёння брыгада работнікаў дарожна-маставога прадпрыемства Магілёва збірае каркас, на які будуць вешаць пухнатыя зялёныя яловыя лапкі. Затым на ёлку павесяць больш за тысячу лямпачак піксельнай гірлянды. На 36-метровай прыгажуні будуць трансліравацца яркія навагоднія карцінкі.