RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У сярэдняй школе № 6 Магілёва рэалізуюць праект «Вокны»

Праект, аўтарамі якога сталі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Людміла Зуева, настаўнікі гісторыі Кацярына Альзаба і Ягор Фамін, кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Максім Уласаў, - пра Вялікую Айчынную вайну і генацыд беларускага народа.

Хакеісты «Магілёва» перапынілі пераможную серыю «Гомеля» ў экстралізе

Матчамі ў Магілёве і Віцебску працягнуўся рэгулярны чэмпіянат беларускай хакейнай экстралігі.

На кантролі старшыні Магілёўскага аблвыканкама - якаснае ацяпленне (відэа)

У адным з новых электродамоў Магілёва па вуліцы Мазалава хутка будуць заменены ўсе канвектары замежнай вытворчасці. Падчас эксплуатацыі гэтага прыбора жыхары заўважылі, кватэру ён абагравае слаба, пры гэтым сам моцна награваецца. Хаця па дакументацыі канвектар адпавядае ўсім тэхнічным характарыстыкам. Але пасля калектыўнага звароту жыхароў, будаўнікі сабралі камісію і склалі дэфектны акт. Кіраўнік вобласці Анатоль Ісачанка ўзяў гэтую праблему пад асабісты кантроль. Падрабязнасці - у сюжэце.

Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер» развітваецца з гледачамі да наступнага года

У нядзелю са сцэнічных пляцовак Магілёва прагучалі заключныя акорды міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер». Стала крыху сумна. Свята, падчас якога можна было яшчэ раз успомніць старыя добрыя песні, скончылася. Але засталіся прыемныя ўспаміны ад сустрэч з любімымі артыстамі. І добры настрой…

Шматфункцыянальны навучальны цэнтр будуюць у Асіповічах (відэа)

Новы навучальны комплекс-школу-дзіцячы сад - плануюць пабудаваць у Асіповічах да 1 верасня 2024 года. Аб'ект стане самай вялікай установай адукацыі ў горадзе. Шматфункцыянальны навучальны цэнтр разлічаны на тысячу навучэнцаў.

Выніковая выстава міжнароднага пленэру адкрылася ў Магілёве

Выніковая выстава XXVII Міжнароднага пленэру «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве» - «Магілёўшчына індустрыяльная» адкрылася ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі ім. П.У Масленікава.

Экспазіцыя змяшчае 45 мастацкіх работ, а таксама працы аўтараў пленэраў мінулых гадоў.

Каля тоны дабрачыннай дапамогі сабралі жыхары Магілёва для радзільнага дома ў Марыупалі

Каля тоны дабрачыннай дапамогі сабралі жыхары Магілёва для радзільнага дома ў Марыупалі. Дзіцячае харчаванне і адзенне для нованароджаных, падгузнікі і сродкі асабістай гігіены - усё гэта каля месяца збіралі жыхары Магілёва.

Выпуск 27.10.2023

Беларуская

Премьера музыкального проекта «Песни нашего круга» с успехом прошла на «Золотом шлягере»

У Магілёве ў мінулыя выхадныя завяршыўся Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер». Адным з яго заключных і яркіх акордаў стаў канцэрт-прэм'ера праекта «Песні нашага круга», які з аншлагам прайшоў у Магілёўскім абласным цэнтры творчасці 28 кастрычніка.