RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

На кааперацыйным форуме па імпартазамяшчэнні ў Магілёве прадстаўлены 14 расійскіх рэгіёнаў

Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь зацікаўлена, каб кааперацыйны форум па імпартазамяшчэнні «Зроблена ў Расіі» - «Зроблена ў Беларусі» стаў традыцыйным і развіваўся на карысць брацкіх дзяржаў. Аб гэтым заявіў гандлёвы прадстаўнік Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Юрый Залатароў.

Будучыня — за падрыхтаванымі кадрамі: выязны семінар-практыкум прайшоў на тэрыторыі Бабруйскага раёна

Выязны семінар-практыкум па тэме «Фарміраванне дзейснага рэзерву кадраў і работа з ім. Забеспячэнне кадравай бяспекі» прайшоў 24 кастрычніка ў Бабруйскім раёне.

Будаўніцтва новага корпуса Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі

Сфера аховы здароўя Магілёва бесперапынна ўдасканальваецца. І размова не толькі аб сучасным медабсталяванні і тэхналогіях, але і аб больш маштабных праектах. Такіх як будаўніцтва новага корпуса гарадской бальніцы хуткай меддапамогі. Цяпер на аб'екце працуюць каля 300 чалавек. Змяншаць абароты не плануюць. Толькі нарошчваць. І падключаць новых працоўных па розных франтах.

У Магілёве праходзіць міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер»

У Магілёў прыйшло свята - у горадзе праходзіць традыцыйны Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер». І хаця афіцыйнае ўрачыстае адкрыццё песеннага форуму адбудзецца толькі 26 кастрычніка, можна казаць пра тое, што «Шлягер» стартаваў 24 кастрычніка. Увечары ў аўторак у Палацы культуры вобласці прайшла канцэртная праграма «Джаз і не толькі».

Міжнародны кааперацыйны форум па імпартазамяшчэнні праходзіць у Магілёве

Форум сабраў каля сотні прадстаўнікоў бізнесу з 14 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі: Бранскай, Курскай, Новасібірскай, Арэнбургскай, Смаленскай, Валгаградскай, Іркуцкай, Омскай, Растоўскай, Ніжагародскай абласцей, Усходне-адміністрацыйнай акругі Масквы, Санкт-Пецярбурга, Краснаярскага краю, Удмурцкай Рэспублікі.

Арганізацыі аховы здароўя ў доўгія лістападаўскія выхадныя зменяць графік працы

Арганізацыі аховы здароўя ў доўгія лістападаўскія выхадныя зменяць графік працы. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

«Больш, чым проста праца». У Магілёўскай вобласці падвялі вынікі трэцяга працоўнага семестра

У Магілёўскай вобласці ўрачыста завяршыўся трэці працоўны семестр. Мерапрыемства сабрала каля 300 удзельнікаў студатрадаўскага руху.