У вёсцы Гаі Магілёўскага раёна, дзе размешчаны помнік батальёну Уладзімірава, пройдзе ўрачыстая цырымонія прынясення прысягі курсантамі Магілёўскага інстытута МУС.
Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік ВНУ Кірыл Маржанаў, прысягу прыме 170 навабранцаў:
У межах Года гістарычнай памяці на Магілёўшчыне прайшла абласная патрыятычная акцыя «Злачынствы без тэрміну даўнасці». Мерапрыемства прысвяцілі ўвекавечанню памяці ахвяр генацыду беларускага народа ў гады вайны.
Эксперымент па стварэнні адзінага батальёна патрульна-паставой службы міліцыі праходзіць у Магілёве. Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Будаўніцтва новых аб’ектаў для сферы аховы здароўя ў Магілёве працягваецца. Зараз актыўна ідуць работы на тэрыторыі Магілёўскай бальніцы №1. Там узводзяць інфекцыйны корпус, які стане альтэрнатывай Магілёўскай інфекцыйнай бальніцы.
Старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская сустрэлася з актывам Магілёўскай вобласці. Прычыну візіту патлумачыла проста: аператыўна наведаць кожны раён яна фізічна не зможа, а пазнаёміцца з членамі грамадскага аб’яднання, давесці да іх сваё бачанне будучай працы і паставіць задачы новаму кіраўніку трэба.
У Магілёўскай вобласці парк школьных аўтобусаў папоўняць у новым навучальным годзе 33 адзінкі транспарту. Пра гэта падчас жнівеньскай педагагічнай канферэнцыі ў Магілёве паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Андрэй Заблоцкі.
Тэму «Беларусь у геапалітычнай структуры сучаснага свету» абмеркавалі ў Магілёўскім аблвыканкаме ў межах Адзінага дня інфармавання. Спікерам выступіў палітычны аналітык, дырэктар цэнтра па праблемах еўрапейскай інтэграцыі Юрый Шаўцоў. На сустрэчу з госцем прыйшлі прадстаўнікі аблвыканкама, абласных службаў і ведамстваў, буйных прадпрыемстваў, грамадскіх аб’яднанняў.
Выхаваўчы складнік адукацыйнага працэсу выйшаў сёння на першы план. Такое меркаванне падчас жнівеньскай педагагічнай канферэнцыі ў Магілёве агучыў начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Заблоцкі.