Традыцыйны абласны агляд-конкурс аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі» пройдзе ў лютым-сакавіку на Магілёўшчыне. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы, які з’яўляецца арганізатарам маштабнага мерапрыемства.
Намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Ала Галушка зноў абраная – аднагалосна – старшынёй абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын». Такое рашэнне прынялі ўдзельнікі справаздачна-выбарнай канферэнцыі, якая прайшла 4 лютага ў Магілёве. Падчас мерапрыемства падводзіліся вынікі дзейнасці, абмяркоўваліся асноўныя напрамкі на перспектыву.
Намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Ала Галушка зноў абраная – аднагалосна – старшынёй абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын». Такое рашэнне прынялі ўдзельнікі справаздачна-выбарнай канферэнцыі, якая прайшла сёння ў Магілёве.
Абласны семінар-трэнінг для ўдзельнікаў моладзевых атрадаў аховы правапарадку з усяго рэгіёна пройдзе ў Магілёве 5 лютага. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце ГА «Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі».
Пятнаццаць выпускнікоў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова атрымалі мантыі і пасведчанні аб заканчэнні магістратуры юрыдычных навук. Гэта другі выпуск магістрантаў кафедры юрыспрудэнцыі.
На працягу трох дзён на базе біятлоннага комплексу ў Чавусах праходзілі абласныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер». За права прадставіць вобласць на рэспубліканскім этапе змагаліся найлепшыя лыжнікі Магілёўшчыны.
Па выніках студзеня насельніцтва Магілёўскай вобласці здало ў банкі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты на суму $ 28,4 млн. у эквіваленце, а купіла – Br28, 2 млн. Такім чынам, чысты продаж замежнай валюты фізічнымі асобамі склаў $0,2 млн.
У Магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» прайшоў чэмпіянат Беларусі па эстафетным бегу 4х400 метраў сярод жанчын і мужчын. У турніры прынялі ўдзел каманды з усіх абласцей краіны, а таксама эстафетныя чацвёркі нацыянальнай зборнай Рэспублікі. У эстафетах і ў жанчын, і ў мужчын нацыянальныя каманды сталі першымі.
Магілёўскае дзяржаўнае прадпрыемства «Кінавідэапракат» запрашае на кінапаказ «Памяці класіка беларускай літаратуры...», прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа.