RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

«Магатэкс» экспартуе больш за 80% сваёй прадукцыі

Экспарт прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці за 11 месяцаў 2020 года склаў $ 1,760 млрд. У сваім развіцці магілёўскае прадпрыемства «Магатэкс» робіць стаўку на пашырэнне экспарту. Больш за 80% прадукцыі тут адпраўляюць за межы краіны.

Дырэктар ААТ «Чырвоны харчавік» Сяргей Анюхоўскі: Усебеларускі народны сход вызначыць вектары развіцця краіны

Бабруйскі «Чырвоны харчавік» удала спалучае традыцыі і інавацыі. Пры гэтым прадпрыемства стымулюе не толькі развіццё роднага горада, але і паўднёва-ўсходняга рэгіёну вобласці. Дырэктар Сяргей Анюхоўскі – адзін з тых, хто будзе прадстаўляць Магілёўскую вобласць на VI Усебеларускім народным сходзе.

У Магілёве выратавалі чалавека, які праваліўся пад лёд

У нядзелю, 31 студзеня, у службу МНС ад відавочцы паступіла трывожнае паведамленне аб тым, што ў раёне гарадскога пляжа ракі Днепр па вул. Правабярэжнай у Магілёве чалавек праваліўся пад лёд, таўшчыня якога каля 3 см, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Прамую тэлефонную лінію 6 лютага правядзе кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Дзядкоў

Прамую тэлефонную лінію 6 лютага правядзе кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Павышэнне БПМ, пенсій і дапамог на дзяцей: змены з 1 лютага

У сувязі з ростам БПМ з 1 лютага ў Беларусі павышаюцца некаторыя віды пенсій, а таксама павялічваюцца памеры розных відаў дапамог і сацыяльных выплат і даплат.

У Кіраўску 15 шматдзетных сем’яў атрымаюць ключы ад новых кватэр да 7 лістапада

У Кіраўску 15 шматдзетных сем’яў атрымаюць ключы ад новых кватэр да 7 лістапада. Пра гэта паведамілі ў аддзеле архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Кіраўскага райвыканкама.