RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Сучасны ультрагукавы апарат пачаў працаваць у Бялыніцкай цэнтральнай раённай бальніцы

Сучасны ультрагукавы апарат пачаў працаваць у Бялыніцкай цэнтральнай раённай бальніцы. Абсталяванне дазволіць удасканаліць дыягнастычны працэс ва ўстанове аховы здароўя.

У Магілёве абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва рэгіёна з Еўрасаюзам

У горадзе на Дняпры сёння прайшла інфармацыйная сустрэча «Супрацоўніцтва ЕС–Беларусь: Магілёўская вобласць». Абмяркоўваліся дзелавыя кантакты паміж нашай краінай і Еўрасаюзам і, вядома, мясцовыя ініцыятывы ў самых розных сферах.

Старшыня абласнога выканаўчага камітэта Леанід Заяц 3 лютага правядзе прыём грамадзян у Магілёўскім раёне

У Магілёўскім раёне 3 лютага выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб правядзе старшыня абласнога выканаўчага камітэта Леанід Канстанцінавіч Заяц.

Пачатак прыёму–10.00.

У Магілёўскай вобласці ў 2019 годзе пабудавана больш за 4 тыс. новых кватэр

У Магілёўскай вобласці ў 2019 годзе арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 4016 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 328,1 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.

У Магілёве міліцыянераў навучаюць мове жэстаў

У Магілёўскім інстытуце МУС навучаюць мове жэстаў. Многім супрацоўнікам не раз даводзілася аказваць дапамогу людзям з парушэннямі слыху або дапытваць іх. Часам у такіх выпадках звяртаюцца да дапамогі сурдаперакладчыкаў, але іх не хапае – прыкладна па два ў кожным рэгіёне краіны.