Яравая сяўба ў вобласці складзе ў гэтым годзе 336,2 тыс. га, з якіх 110 тыс. адведзена пад збожжавыя, 151 тыс. - пад кукурузу. Па стане на раніцу 29 красавіка, як паведамляюць у камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама, фактычная сяўба праведзена на 143,7 тыс. га або 43% плошчаў.