RU BY EN 中文
Instagram

Содержимое

Выпуск 26.09.2025

Беларуская

Новы рэктар у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце. Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў на гэту пасаду Дзяніса Дука

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнне Дзяніса Дука рэктарам Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнне гендырэктараў «Белшыны», «Магілёўхімвалакно» і «Гомсельмаша»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на назначэнне генеральных дырэктараў ААТ «Белшына», ААТ «Магілёўхімвалакно» і ААТ «Гомсельмаш».

У самай шматдзетнай сям'і Магілёўскай вобласці выхоўваюцца 12 дзяцей

У самай шматдзетнай сям'і Магілёўскай вобласці пражывае 12 дзяцей. Аб гэтым у праекце БЕЛТА «Краіна гаворыць» паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Сцяпанава.

Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі пяты матч запар у МХЛ

Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» з перамогі пачаў чарговую выязную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі сезона-2025/26.

Ушанаваць памяць польскіх і савецкіх воінаў і абвергнуць хлусню. Для чаго палякі прыязджаюць у Леніна

Ушанаваць памяць польскіх і савецкіх воінаў і абвергнуць ілжывыя звесткі ў інтэрнэце - менавіта таму польская дэлегацыя прыехала ў Леніна. Пра гэта расказаў дырэктар Польскага дома ў Магілёве Юрый Журавовіч падчас мерапрыемстваў, прысвечаных 82-й гадавіне бітвы пад Леніна.

У Магілёве ўшаноўвалі работнікаў сферы культуры

Урачыстая цырымонія, прысвечаная Дню работнікаў культуры, прайшла ў філіяле Магілёўскага гарадскога Цэнтра культуры і вольнага часу. У зале сабраліся тыя, хто сваім талентам і энергіяй напаўняе жыццё магіляўчан яркімі фарбамі.

На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль

На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці ўнеслі свой уклад у медальную скарбонку, заваяваўшы 31 узнагароду - 9 залатыя, 6 сярэбраных і 16 бронзавых.

На мультыспартыўным форуме нашы атлеты сталі прызёрамі ў 12 відах спорту.

Магілёўскія прадпрыемствы прынялі ўдзел на выставе-кірмашы BTI-2025 у Мінску

Мінскі міжнародны выставачны цэнтр на тры дні стаў пляцоўкай для модных паказаў, крэатыву і натхнення. Яркія тканіны, якія свецяцца шнуркі і стужкі, пража з бамбука, арыгінальныя аксэсуары, незвычайныя галаўныя ўборы, абутак, народныя гарнітуры і ручное ткацтва...

Прамую тэлефонную лінію 11 кастрычніка ў Магілёўскім аблвыканкаме правядзе намеснік старшыні аблвыканкама Алег Сцельмашок

Прамую тэлефонную лінію 11 кастрычніка ў Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце будзе праводзіць намеснік старшыні аблвыканкама Алег Уладзіміравіч Сцельмашок. Патэлефанаваць можна будзе з 09.00 да 12.00 па нумары тэлефона: 8 (0222) 50-18-69.