RU BY EN 中文
Instagram

Содержимое

Утульныя арт-лавы з'явіліся ў Цэнтральным парку Глуска

Жыхары невялікага райцэнтра - Глуска - разам добраўпарадкоўваюць малую радзіму. Цэнтральны парк - упадабанае месца адпачынку гараджан - актыўна прырастае новымі ўслончыкамі. Гэта не проста лавачкі, на якіх можна прысесці і адпачыць, а сапраўдныя арт-аб'екты. Іх вырабляюць і ўстанаўліваюць па ўласных эскізах мясцовыя прадпрыемствы, арганізацыі.

Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе

У гонар важнай для аднаго са старэйшых універсітэтаў Беларусі даты адбылося ўрачыстае мерапрыемства, якое сабрала студэнтаў і выкладчыкаў, якім былі ўручаны заслужаныя граматы ў розных намінацыях.

Гэтыя ўзнагароды атрымалі тыя, хто сёлета прадэманстраваў высокі прафесіяналізм і адданасць сваёй справе.

Урачыстае мерапрыемства з узнагароджаннем пераможцаў літаратурных конкурсаў адбылося ў Бялынічах

У Мастацкім музеі імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі ўзнагародзілі пераможцаў творчых літаратурных конкурсаў «З табой маё слова, Радзіма» і «Гэта трэба – не мёртвым! Гэта трэба – жывым: Буйніцкае поле – поле памяці».

Аднаўленне некропаля Гартынскіх у Магілёве: як захоўваюць гістарычную спадчыну

Захаваць памяць аб людзях, якія развівалі родны край. У Магілёве працягваецца рэканструкцыя пахаванняў роду Гартынскіх. Многія пакаленні гэтага дваранскага роду ўнеслі важкі ўклад у развіццё Магілёўшчыны - займаліся дабрачыннасцю, добраўпарадкаваннем горада, аднаўлялі архівы і нават правялі ў Магілёве першы вадаправод.

У Магілёве КДК прымае дэлегацыю кантрольна-злічальнай палаты Твярской вобласці

Дэлегацыя кантрольна-злічальнай палаты Твярской вобласці наведвае з працоўным візітам Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці.

У Беларусі пачынаюць паэтапнае ўкараненне электроннага сертыфіката рэзультатаў ЦЭ і ЦТ

У Беларусі пачынаюць паэтапнае ўкараненне электроннага сертыфіката рэзультатаў цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

«Сіла Беларусі - у яе людзях». Аляксандр Турчын уручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфер

Премьер-министр Беларуси Александр Турчин вручил государственные награды работникам различных сфер.

Студэнцкая ліга маладых аналітыкаў (відэа)

Паседжанне Студэнцкай лігі маладых аналітыкаў прайшло ў Магілёве. Гэты праект 4 гады таму запусціў беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў. Асноўныя мэты - паглыбленне тэарэтычных ведаў і развіццё аналітычных навыкаў студэнтаў ВНУ.