RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Пляцоўка з піламатэрыяламі з лясгасаў адкрылася ў Магілёве (відэа)

Дрэваапрацоўчая прадукцыя лясгасаў зараз стала больш даступнай для насельніцтва. Па даручэнні ўрада Беларусі ў кожным абласным цэнтры з'явілася гандлёвая пляцоўка. Ёсць такая і ў Магілёве, дзе прадстаўлены шырокі асартымент будаўнічых матэрыялаў, разнастайных вырабаў з дрэва, а таксама харчовая і сувенірная прадукцыя.

Моладзь Магілёўшчыны далучылася да рэспубліканскай акцыі для пажылых людзей «Ад усёй душы»

Моладзь Магілёўшчыны па ініцыятыве кіраўніка дзяржавы, агучанай на дабрачынным свяце, прысвечаным акцыі «Нашы дзеці», далучылася да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі для пажылых людзей «Ад усёй душы». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Асабісты прыём грамадзян правёў Анатоль Ісачанка

Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка ў Магілёве. Па садзейнічанне ў вырашэнні пытанняў да яго звярнуліся жыхары Магілёўскага і Быхаўскага раёнаў.

Выхаванне без духоўнасці быццам дом без трывалага падмурка: як працуе духоўна-асветніцкі цэнтр у Бабруйску

Напярэдадні Новага года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысудзіў прэміі «За духоўнае адраджэнне». Сярод лаўрэатаў – дырэктар Духоўна-асветніцкага цэнтра прыхода храма ў гонар прападобнамучаніцы вялікай княгіні Елісаветы ў Бабруйску Васіль Баранчук і настаяцель прыхода гэтага храма пратаіерэй Віктар Толах.

Сістэма «Спадчына без межаў» пачала працаваць ў Магілёве

Сістэма «Спадчына без межаў» з пачатку года пачала дзейнічаць на тэрыторыі Магілёва, паведамляецца на сайце Беларускай натарыяльнай палаты (БНП).

Выпуск 30.12.2022

Беларуская

Калі ўсё адладжана – будзе вынік. Анатоль Ісачанка аб выніках і планах Магілёўскай вобласці

Падводзячы вынікі 2022 года, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка адзначыў, што ён стаў няпростым для эканомікі рэгіёна, аднак пры гэтым даў усім і новыя магчымасці.