1,326 тыс. новых кватэр пабудавана арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці за студзень – жнівень гэтага года. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні Магілёўскай вобласці.
Як расказалі ва ўпраўленні, у эксплуатацыю ўведзена 136,7 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.
Пра тое, што ў аграгарадку Палыкавічы Магілёўскага раёна ўзводзяцца дамы, якія дзівяць і незвычайнасцю фасада, і добраўпарадкаваннем тэрыторыі, і прадуманасцю планіровак, мы чулі. А каб пераканацца ў гэтым, далучыліся да старшыні Магілёўскага райвыканкама Алега Чыкіды і намесніка старшыні райвыканкама Віталя Старчанкі ў іх паездцы па аб’ектах жылля, якія ўзводзяцца ў раёне.
Першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці Дзмітрый Захараў правёў прамую тэлефонную лінію і асабісты прыём грамадзян у Касцюковіцкім райвыканкаме.
У развіцці прамысловага сектара перш за ўсё важныя разумны падыход і сацыяльная абароненасць людзей. Такім меркаваннем падзяліўся памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, наведваючы сёння ААТ «Магілёўскі завод “Строммашына”».
У Магілёўскай вобласці рэалізуецца першы ў Беларусі праект у галіне племяннога казаводства. Пра гэта расказаў генеральны дырэктар РУСПП «Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства» Мікалай Арлёнак.
З сённяшняга дня ў дзіцячых дашкольных, школьных, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх установах, установах сацыяльнага забеспячэння, а таксама музеях, дзяржаўных архівах, бібліятэках, гасцініцах пачнецца ўключэнне ацяплення.
У Чавускім раённым выканаўчым камітэце 29 верасня з 09.00 выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб будзе праводзіць старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Міхайлавіч Ісачанка.