Спецыяльную прэмію Магілёўскага аблвыканкама за дасягненні ў сацыяльнай сферы ўручылі 1 мая ў горадзе на Дняпры. Уладальнікамі высокай узнагароды сталі больш за 30 прадстаўнікоў розных прафесій, сярод якіх дзеячы культуры, педагогі, медыцынскія і сацыяльныя работнікі, журналісты і спартсмены. Цырымонія ўзнагароджання адбылася на пляцоўцы перад Палацам культуры вобласці. Ушанаванне стала часткай святочных мерапрыемстваў, прысвечаных святу Працы.