Сёння ў Магілёўскім гарадскім Цэнтры культуры і вольнага часу сабраліся прадстаўнікі шасці грамадскіх аб’яднанняў, сярод якіх ветэранскае і маладзёжнае крыло, прафсаюзы. Прадстаўнікі магілёўскіх гарадскіх арганізацый падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. У адной звязцы ў Год народнага адзінства будуць працаваць гарадскія арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, БРСМ, аб’яднання прафсаюзаў «Белай Русі», Беларускага саюза жанчын і Саюза ветэранаў вайны ў Афганістане.
Гэтыя гарадскія арганізацыі ўжо даўно імкнуцца падтрымліваць сяброўскія адносіны: праводзяць сумесныя мерапрыемствы да памятных дат, наведваюць ветэранаў вайны. Па словах старшыні Магілёўскай гарадской арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Зінаіды Пяньковай, вырашылі яшчэ больш цесна працаваць:
– Пасля VI Усебеларускага народнага сходу, на якім прагучалі важныя тэзісы па кансалідацыі грамадства, а таксама пасля абвяшчэння 2021 года Годам народнага адзінства распрацавалі план сумеснай дзейнасці з нашай моладдзю, жаночым крылом. Вынік ідэі – падпісанне пагадненняў паміж арганізацыямі. У дакуменце прапісаны асноўныя напрамкі, па якіх будзем сумесна працаваць. Да прыкладу, праводзіць форумы, навучальныя семінары. Асобны накірунак – аказанне дапамогі ва ўвекавечанні памяці загінулых у баях за Радзіму.
У мерапрыемствы будуць уключацца прадстаўнікі БРСМ і моладзевага парламента. Сумесна з ветэранамі ў школах горада будуць праходзіць дыялогавыя пляцоўкі. Цэнтральнымі тэмамі стануць адзінства людзей, патрыятызм, павага да дзяржаўных сімвалаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.07.2025 - 13:26
03.07.2025 - 15:12
03.07.2025 - 08:14
Прысягу на вернасць краіне прынеслі маладыя следчыя Магілёўскай вобласці
03.07.2025 - 08:13
Банк развіцця рэалізаваў праект па добраўпарадкаванні шасці мемарыяльных комплексаў краіны
02.07.2025 - 17:28