RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У аграгарадку Язеры Чэрыкаўскага раёна студатрадаўцы добраўпарадкавалі Ільінскую крыніцу

У Чэрыкаўскім раёне прайшла працоўная акцыя «ЗаДело», падчас якой байцы студэнцкага атрада імя Героя Савецкага Саюза В. Р. Яўсеенкі з Язерскай сярэдняй школы добраўпарадкавалі тэрыторыю Ільінскай крыніцы. Старшакласнікі прыбралі тэрыторыю ад смецця, згрэблі абкошаную траву.

Выпуск 30.07.2021

Беларуская

У Магілёўскай вобласці стартавала акцыя «Цяпер я ў першым класе»

Магілёўскае абласное аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду з 1 жніўня запусціла акцыю «Цяпер я ў першым класе». У 52 дзіцячых дамах сямейнага тыпу, якія існуюць у рэгіёне, 11 дзяцей у гэтым годзе пойдуць у першы клас. Сабрацца ім у школу можа дапамагчы кожны: для гэтага варта купіць неабходныя для ўрокаў канцылярыю, пісьмовыя прыналежнасці, наборы для творчасці.

«Бабруйскаграмаш» плануе паставіць буйную партыю тэхнікі ў Польшчу

ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш» плануе паставіць буйную партыю тэхнікі ў Польшчу. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

Палажэнне аб кансервацыі дзяржмаёмасці зацверджана ў Беларусі

Палажэнне аб кансервацыі дзяржаўнай маёмасці зацверджана ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 28 ліпеня 2021 года № 431, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Беларуска-Расійскі ўніверсітэт правядзе дадатковы набор на бюджэтныя месцы па тэхнічных спецыяльнасцях

У Беларуска-Расійскім універсітэце адбудзецца дадатковы набор на бюджэтныя месцы па тэхнічных спецыяльнасцях. Пра гэта паведаміў адказны сакратар прыёмнай камісіі ВНУ Аляксандр Кашпар.

За ўвесь перыяд пандэміі Магілёўская вобласць не страціла з-за COVID-19 ніводнага дзіцяці

Звесткі па Магілёўскім рэгіёне пацвярджаюць вядомы факт, што дзеці заражаюцца каранавірусам радзей і пераносяць інфекцыю лягчэй. Праз абласную дзіцячую бальніцу за ўвесь перыяд пандэміі прайшло больш за 200 пацыентаў. Тым не менш і тут вірус праяўляе сваю падступную сутнасць.

Кожны чалавек павінен сёння думаць, як абараніць сваю дзяржаву – Леанід Заяц

Кожны чалавек павінен сёння думаць, як абараніць сваю дзяржаву, знаходзячыся на той ці іншай пасадзе. Пра гэта заявіў журналістам старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц па выніках сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з актывам мясцовай вертыкалі па актуальных пытаннях грамадска-палітычнай абстаноўкі.