RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У Чэрыкаўскім раёне перапахавалі астанкі байца Чырвонай Арміі

Астанкі чырвонаармейца Міхаіла Градусава, знойдзеныя ў Эстоніі, перапахавалі сёння ў вёсцы Зоры Чэрыкаўскага раёна. Як адзначылі сваякі салдата, асабліва важна, што іх продак вярнуўся на радзіму напярэдадні Дня Перамогі.

У Магілёўскай вобласці пражывае крыху больш за 280 ветэранаў

У Магілёўскай вобласці, паводле даных на 3 мая, пражывала 286 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама. 

Аўтаномны пажарны апавяшчальнік выратаваў 7 чалавек у Асіповічах

Анёлам-ахоўнікам шматдзетнай сям’і з Асіповічаў стаў аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Магіляўчане далучацца да міжнароднай акцыі «Сад памяці» 7 мая

Магілёўцы далучацца да міжнароднай акцыі «Сад памяці», якая пройдзе 7 мая ў парку Падміколле. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Ірына Сталярова.

На Магілёўшчыне актывісты БРСМ дапамагаюць ветэранам навесці парадак у дамах і на прысядзібных участках

У межах акцыі «Ветэран жыве побач» актывісты БРСМ на Магілёўшчыне наведваюць ветэранаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, блакаднікаў Ленінграда, каб аказаць ім канкрэтную дапамогу.

Магілёў стаў чацвёртай пляцоўкай семінара на тэму лічбавізацыі дзяржорганаў

Семінар «Лічбавізацыя дзяржаўных органаў і арганізацый з прымяненнем дзеючага заканадаўства.

У Магілёўскай вобласці назвалі пераможцаў спаборніцтва сярод дзяржаўных СМІ па выніках працы за 2020 год

У Магілёўскай вобласці назвалі пераможцаў спаборніцтва сярод дзяржаўных СМІ па выніках працы за 2020 год.

Так, сярод рэдакцый абласных і гарадскіх сродкаў масавай інфармацыі пераможцам вызначана УКІП «Рэдакцыя газеты «Зямля і людзі».

У Магілёўскім гарвыканкаме сёння з 90-гадовым юбілеем павіншавалі блакадніцу Ленінграда

З 90-гадовым юбілеем сёння ў Магілёўскім гарвыканкаме цёпла павіншавалі Лізавету Пятроўну Хомчанку. Ураджэнка Ленінграда (у дзявоцтве Хадасевіч) у гады Вялікай Айчыннай яна страціла ў блакадным горадзе спачатку бацьку, затым маці і дзядулю. Бацькоў забілі падчас бамбёжкі, дзядуля памёр ад голаду. У выніку засталася 10-гадовая дзяўчынка з трохгадовым братам на руках.

У вырашэнні праблем грамадзян нельга разводзіць папяровую валакіту – Леанід Заяц

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц правёў асабісты прыём грамадзян у Магілёве.