З 90-гадовым юбілеем сёння ў Магілёўскім гарвыканкаме цёпла павіншавалі Лізавету Пятроўну Хомчанку. Ураджэнка Ленінграда (у дзявоцтве Хадасевіч) у гады Вялікай Айчыннай яна страціла ў блакадным горадзе спачатку бацьку, затым маці і дзядулю. Бацькоў забілі падчас бамбёжкі, дзядуля памёр ад голаду. У выніку засталася 10-гадовая дзяўчынка з трохгадовым братам на руках.
– Ніколі не забуду, як пачалася вайна, Як загінулі родныя і мы засталіся ўдваіх з Валяй, – змахвае слёзы Лізавета Пятроўна. – Каб яго пракарміць, я разам з іншымі дзецьмі бегала да хлебазавода і прасіла кіроўцаў,якія выязджалі з варот, даць нам хоць трохі хлеба. І чуллівыя, шчыкалі нам верхавіну... Яшчэ памятаю, як мы грэліся ў галодную і халодную зіму, разбіраючы па дошчачках ўсю хатнюю мэблю…
Ужо пасля Вялікай Айчыннай вайны Лізавета (з братам іх разлучыла вайна, эвакуяваных дзяцей адправілі ў розныя інтэрнаты) адшукала сваякоў у Беларусі, пераехала ў Магілёў. Тут сустрэла свайго будучага мужа, стварыла сям’ю, нарадзіла дзяцей. Усё жыццё, да пенсіі, прапрацавала на швейнай фабрыцы... З родным братам яна змагла сустрэцца толькі праз 17 гадоў пасля вайны…
Сёння ў яе чатыры ўнукі, два праўнукі. Гэта мірнае неба над галавой, як кажа сама юбілярка, і ёсць самае дарагое ў жыцці. І маладому пакаленню яна кажа, што жыць трэба правільна, шанаваць тое, што яны маюць, і працаваць на карысць сваіх: сям’і, дзяржавы, Радзімы.
Здароўя і даўгалецця сёння жадалі Лізавеце Пятроўне намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Ала Галушка, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацабароне Марына Снытко, старшыня гарадской арганізацыі ветэранаў Зінаіда Пянькова, прадстаўнікі прадпрыемстваў, грамадскіх арганізацый, моладзь – з Магілёва і Бабруйска.
Цёплых слоў у гэты дзень было нямала. Як і падарункаў.
Дарэчы, у Магілёве сёння пражывае 13 блакаднікаў Ленінграда, 112 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, 424 малалетнія вязні.
У Магілёўскай вобласці жыве 24 чалавекі, якія ў перыяд блакады Ленінграда працавалі на прадпрыемствах, у арганізацыях горада на Няве, маюць медаль за «За абарону Ленінграда»і знак «Жыхар блакаднага Ленінграда». А ўсяго на Магілёўшчыне –286 ветэранаў Вялікай Айчыннай.
СБ, фота mogilevnews.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 14:40
У Магілёўскай вобласці праходзіць выязны прафсаюзны прававы прыём
24.04.2025 - 12:51
Навучэнцы Магілёўскай вобласці напішуць заўтра «Дыктоўка Перамогі»
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01