Садзейнічанне ў працаўладкаванні і афармленні спадчыны, зямельныя спрэчкі, падтапленне ўчастка ў прыватным сектары. Вось асноўныя пытанні, з якімі звярталіся падчас адзінага дня прыёму грамадзян жыхары Магілёўскай вобласці да старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Леаніда Зайца.