RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Міжнародны пленэр «Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў» праходзіць у абласным цэнтры

У абласным цэнтры праходзіць міжнародны пленэр «Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў». Яго арганізатары - Магілёўскі гарвыканкам і ўпраўленне культуры, музей гісторыі Магілёва і Расійскі клуб Праваслаўных Мецэнатаў. Цягам некалькіх дзён госці з Расіі будуць маляваць Магілёў і яго знакавыя месцы. Пра гэта расказалі на прэс-канферэнцыі ў гарадской ратушы.

Гарачая лінія аб дзейнасці абласной службы «Кантакт-цэнтр-115» пройдзе 26 чэрвеня

Магілёўскім аблвыканкамам 26 чэрвеня будзе праводзіцца тэматычная гарачая лінія «Аб дзейнасці абласной службы «Кантакт-цэнтр-115». Грамадзяне могуць выказаць меркаванне аб рабоце гэтай службы, унесці прапановы па яе ўдасканаленні па тэлефоне 8 (0222) 71 32 55 з 8.00 да 13.00 з 14.00 да 17.00.

Рэд.

Больш за 100 школьнікаў спаборнічаюць у фінале рэспубліканскага конкурсу «АгранТры Беларусь» у Горках

На базе Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках гэтымі днямі праходзіць фінал другога рэспубліканскага конкурсу «Агрантры Беларусі».

Міжнародны маладзёжны ваенна-патрыятычны праект «Дарогамі Памяці і Славы» стартуе 22 чэрвеня

Міжнародны маладзёжны патрыятычны праект «Дарогамі Памяці і Славы» стартуе ў суботу, 22 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Таццяна Ларына ўзначаліла абласное аддзяленне саюза журналістаў

Магілёўскае аддзяленне ГА «Беларускі саюз журналістаў» узначаліла дырэктар тэлерадыёкампаніі «Магілёў» Таццяна Ларына. Яе кандыдатура была аднагалосна падтрымана на справаздачна-выбарнай канферэнцыі абласнога аддзялення ГА «БСЖ».

Анатоль Ісачанка аб маючай адбыцца ўборачнай і ўраджаі: там, дзе ўклалі душу, там ёсць вынік

Паседжанне абласнога выканаўчага камітэта правёў сёння старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Таксама ўдзел у ім прынялі памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, члены выканкама, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, старшыні гаррайвыканкамаў, першыя намеснікі - начальнікі ўпраўленняў па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкамаў, кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый вобласці, прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёну салавых ведамстваў. На парадку дня - гатоўнасць сельскагаспадарчых арганізацый Магілёўскай вобласці да правядзення ўборкі ўраджаю, сяўбы азімых культур.

Новыя футурыстычныя прыпынкі ўпрыгожылі праспект Дзімітрава ў Магілёве

Незвычайныя канструкцыі прыпыначных пунктаў ужо сталі візітнай карткай Магілёва. Тэма космасу, прыроды, а зараз і гісторыя горада. Вывучыць гэта можна падчас чакання транспарта.