Студэнцкі медыяцэнтр адкрыўся сёння ўрачыста ў Беларуска-Расійскім універсітэце. Адкрыццё прайшло пры ўдзеле ганаровых гасцей, сярод якіх прадстаўнікі ўлады, дэпутацкага корпуса, кіраўніцтва навучальнай установы. Цяпер у моладзі з'явілася свая ўтульная студыя і тэхніка, якая дае магчымасць напоўніць сайт універсітэта і яго старонкі ў сацсетках больш насычаным і цікавым кантэнтам. Дзверы студыі заўсёды будуць адчынены для студэнтаў БРУ, якія жадаюць навучыцца ствараць і размяшчаць матэрыялы на платформах навучальнай установы.