Візіт у Кітай дэлегацыі Магілёўскай вобласці, на чале з намеснікам старшыні аблвыканкама Русланам Страхарам, працягваецца шэрагам сустрэч и дамоўленнасцей. Аб гэтым карэспандэнту сайта расказалі ў камітэце эканомікі Магаблвыканкама.
Так, 18 мая адбылося знаёмства з працай карпарацыі Нанцзецун (Nan Jie Cun), якая ўяўляе сабой адну з найбуйнейшых сельскай гаспадаркі ў Кітаі, якая мае поўны цыкл вытворчасці ад вырошчвання да перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі. Таксама прадстаўнікі нашага рэгіёну пабывалі ў карпарацыі Чжундахэнюань (Zhongda Hengyuan), якая вырабляе натуральныя дабаўкі і фарбавальнікі для харчовай і тэкстыльнай прамысловасці. Дарэчы, у гэтых сферах карпарацыя праводзіць уласныя навуковыя даследаванні і разработкі. Акрамя таго, наведванне было арганізавана і на снэкавую кампанію Іхай (Yihai IInternational). Дэлегацыяй адзначаны высокі ўзровень арганізацыі вытворчасцей і зацікаўленасць ва ўзаемным супрацоўніцтве.
У гэты ж дзень адбыліся B2B перамовы і падпісанне пагадненняў паміж суб'ектамі гаспадарання Магілёўскай вобласці і правінцыі Хэнань. А таксама праведзена сумесная падагульняючая прэс-канферэнцыя з удзелам афіцыйнай дэлегацыі і прадстаўнікоў бізнесу Магілёўскай вобласці для кітайскіх СМІ.
Наступным пунктам рабочай праграмы, 19 мая, стала афіцыйная сустрэча з мэрам горада Лохэ, у якой прынялі ўдзел кіраўнікі структурных падраздзяленняў Народнага Урада Лохэ. На ёй былі падведзены вынікі візіту дэлегацыі Магілёўскай вобласці ў рэгіён. У прыватнасці, Руслан Страхар адзначыў некалькі канкрэтных напрамкаў міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння. Прынята сумеснае рашэнне аб падрыхтоўцы плана мерапрыемстваў (Дарожнай карты) і дасягнуты дамоўленасці аб візіце дэлегацый правінцыі Хэнань і горада Лохэ ў Магілёўскую вобласць у жніўні.
Далейшая праца дэлегацыі 20-21 мая працягваецца ў правінцыі Хунань.
Юлія Таранава, фота прадастаўлены дэлегацыяй Магілёўскай вобласці
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11
16.04.2025 - 15:15