RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Амаль Br130,7 тыс. сабралі ў Магілёўскай вобласці падчас тэлемарафона «Сагрэем дзіцячыя сэрцы»

Амаль Br130,7 тыс. сабралі ў Магілёўскай вобласці ў час дабрачыннага тэлемарафона «Сагрэем дзіцячыя сэрцы», які 15 снежня праходзіў у прамым эфіры тэлеканала «Беларусь 4 Магілёў». Пра гэта расказала дырэктар Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага дзіцячага фонду Ірына Фісюк.

У Магілёве дадзены старт абласному марафону навагодніх мерапрыемстваў

У Магілёве сёння дадзены старт абласному марафону навагодніх мерапрыемстваў. У цырымоніі запальвання агнёў на галоўнай ёлцы Прыдняпроўскага краю прынялі ўдзел старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка і старшыня гарвыканкама Аляксандр Студнеў. Жыхарам і гасцям рэгіёну ў гэты дзень быў прадстаўлены мюзікл «Зорнае ззянне», а таксама лазернае шоу

Магілёўская вобласць далучылася да навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

Агульнарэспубліканскі старт дадзены навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» «Белавежская пошта дабра». Марафон добрых спраў аб'яднаў сёння ў прамым эфіры ўсе абласныя цэнтры Беларусі.

Ёсць шмат ідэй і здаровых амбіцый - малады журналіст ТРК «Магілёў» аб матывацыі працаваць

Пераможца рэспубліканскага конкурсу маладых журналістаў «Прэс-код», рэдактар ТРК «Магілёў» Ганна Пятрова-Кумінская расказала, што прыярытэтная тэма для маладых журналістаў - укараненне маладзёжных ідэй у наша тэлебачанне і ў цэлым у беларускую журналістыку. Такім меркаваннем яна падзялілася на Х Форуме маладых журналістаў у Менску.

Казачныя персанажы і гульні на свежым паветры: у Магілёўскім заасадзе пачаліся навагоднія ранішнікі

Сустрэча з казачнымі персанажамі, гульні і актыўнасці на свежым паветры: навучэнцы і выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга агралесатэхнічнага каледжа імя К.П.Арлоўскага падрыхтавалі для маленькіх магіляўчан і гасцей горада навагоднія ранішнікі. Святы будуць праходзіць на тэрыторыі заасада.

Урадам прыняты меры па фінансавай падтрымцы тэатраў

Урадам Рэспублікі Беларусь прыняты меры па падтрымцы тэатраў. Аб гэтым паведамляе Нацыянальны прававы партал.

Удзел прафсаюзаў у падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў разгледзелі ў Магілёве

Асноўным пытаннем пасяджэння прэзідыума Магілёўскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў стаў удзел абласной арганізацыі прафсаюза ў падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў.

«Самая добрая падзея снежня». Дабрачынны тэлемарафон "Сагрэем дзіцячыя сэрцы" пройдзе ў Магілёве.

Дабрачынны тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» пройдзе 15 снежня ў Магілёве. Мерапрыемства традыцыйна будзе трансліравацца ў прамым эфіры на тэлеканале «Беларусь 4. Магілёў».