Урачыстае адкрыццё беларуска-расійскага выставачнага праекта «Абярэжны круг» адбылося 6 сакавіка ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.У. Масленікава.
Арганізатарамі праекта з'яўляюцца Маскоўскае аддзяленне Саюза мастакоў Расіі, Магілёўскі абласны мастацкі музей пры падтрымцы Расійскай акадэміі мастацтваў, аб'яднанні выставачных залаў Масквы.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік начальніка культуры Магілёўскага аблвыканкама Наталля Пушнова, старшыня ГА «Рускае культурна-асветніцкае таварыства» Людміла Валадзько, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз мастакоў» Антон Ціханавец, мастакі-ўдзельнікі праекта Яна Поклад, Вера Коршунава, Вольга Арлова-Халадкова, Вера Афонская, Канстанцін Халадкоў, Сяргей Афонскі, члены Беларускага саюза мастакоў, госці музея.
Адкрываючы выставачны праект, Наталля Пушнова зачытала прывітальны адрас намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерыя Малашкі:
«Дарагія сябры! Ад імя Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта і ад сябе асабіста шчыра вітаю ўсіх удзельнікаў і гасцей выставы беларуска-расійскага праекта «Абярэжны круг».
«Абярэжны круг» - гэта асветніцкі праект у сферы культурнага супрацоўніцтва, які служыць прасоўванню традыцыйных славянскіх каштоўнасцей у прасторы Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі і накіраваны на доўгатэрміновы вынік.
Праект арганізаваны пры падтрымцы Расійскай акадэміі мастацтваў, Аб'яднанні выставачных залаў Масквы.
Жадаю выказаць словы падзякі арганізатарам праекту за прадстаўленую магчымасць жыхарам рэгіёна пазнаёміцца з творамі сучаснага расійскага акадэмічнага мастацтва, прысвечанымі расійскім і беларускім жанчынам, іх фундушу ў агульную жыццёвую, культурную і духоўную прастору. Адметна, што частка расейскіх аўтараў маюць беларускія карані. Сям'я кіраўніка праекта Яны Поклад больш за тры стагоддзі была цесна звязана з Магілёўскай зямлёй.
Спадзяемся на далейшае плённае супрацоўніцтва і рэалізацыю новых цікавых выставачных праектаў.
Жадаю ўсім удзельнікам праекта паспяховай працы, новых творчых дасягненняў і рэалізацыі намечаных планаў і задач».
Член праўлення Маскоўскага саюза мастакоў Расіі Сяргей Афонскі адзначыў, што выставачны праект «Абярэжны круг» пройдзе ў сямі музеях Беларусі.
- Мастак шчаслівы тады, калі яго работы бачаць іншыя, - сказаў Сяргей Аляксандравіч.
Рэстаўратар, дызайнер, член Маскоўскага саюза мастакоў Вольга Арлова-Халадкова прадставіла на выставе «Абярэжны круг» 8 стылізаваных традыцыйных касцюмаў.
- Першы касцюм стварыла 10 гадоў таму, - распавяла расіянка. – Для дадзенай выставы спецыяльна стварыла і беларускі народны касцюм.
- Самая дарагая на выставе для мяне карціна - гэта «Мае дзеці», - падкрэсліла член Маскоўскага саюза мастакоў Вікторыя Афонская. - Я маці чацвярых дзяцей. Усе яны звязалі сваё жыццё з мастацтвам. Трое ўжо вядомыя мастакі, а малодшы сын Арсеній, студэнт 2 курса Сурыкаўскага інстытута - будучы скульптар. Муж таксама мастак.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.02.2025 - 10:34
Новыя падрабязнасці пра тэатральны форум «M.@rt кантакт»-2025
19.02.2025 - 12:16
Спектакль «Сабачае сэрца» пермскага тэатра паказалі ў Магілёве
18.02.2025 - 16:22
12.02.2025 - 11:29
На традыцыйныя сустрэчы па выходных запрашае музей Масленікава