RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Валерый Бельскі правядзе 28 верасня асабісты прыём грамадзян у Магілёве

Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Валерый Бельскі правядзе 28 верасня з 14.00 да 16.00 выязны асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

Нарада Каардынацыйнага Савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый рэгіёна прайшла ў Магілёве

У магілёўскім Доме друку адбылася нарада Каардынацыйнага Савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый Магілёўскай вобласці. На павестку дня было вынесенае пытанне кадравых зменаў кіруючага складу Кардынацыйнага Савета. Таксама ў ходзе нарады былі вызначаны мэты і задачы работы Савета на чацвёрты квартал бягучага года.

Рэспубліканскія спаборніцтвы па лыжаролерах SKIBEL-тур пройдуць у Магілёве

Чацвёрты этап рэспубліканскіх спаборніцтваў па лыжаролерах SKIBEL-тур пройдзе 23 верасня ў Магілёве. У сувязі з чым будзе перакрыты рух транспартных сродкаў па вуліцы Залатавустоўскага і зменены рух аўтобуснага маршруту № 4.

У Клімавічах уручылі каля 150 партбілетаў Беларускай партыі «Белая Русь»

У Клімавічах прайшло ўрачыстае ўручэнне каля 150 партбілетаў Беларускай партыі «Белая Русь». Пра гэта расказала старшыня Клімавіцкага раённага аддзялення БПБР Алена Маскалёва.

Удзельнікі IV фестывалю мастацтваў беларусаў свету наведаюць Магілёўскую вобласць

IV фестываль мастацтваў беларусаў свету праходзіць з 19 па 24 верасня ў сталіцы. У рамках праграмы 23 верасня прадугледжаны выезд творчых дэлегацый беларусаў замежжа ва ўсе рэгіёны рэспублікі. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі.

Палацава-паркавы ансамбль у Жылічах 23 верасня прыме гасцей «Вераснёўскага фэста»

I Рэгіянальнае свята «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах» збярэ гасцей 23 верасня. Культурнае мерапрыемства пройдзе ў Кіраўскім раёне. У гэты дзень для гасцей свята адкрые свае цудоўныя залы адроджаны помнік архітэктуры класіцызму XVIII-XIX стагоддзяў – палац Булгакаў, які сёлета адзначае сваё 200-годдзе.

Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 23 верасня ў Магілёўскай вобласці

Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 23 верасня з 9.00 да 12.00 ва ўсіх гаррайвыканкамах, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска. Свае пытанні можна будзе задаць па тэлефонах:

Выпуск 15.09.2023

Беларуская