Убраўшыся ў камізэлькі і ўзброіўшыся іншымі выратавальнымі сродкамі, каманда адправілася патруляваць найбольш папулярныя месцы ў рыбакоў. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.
Ратавальнікі канстатуюць: лёд ёсць, але ўпэўненасць ён не выклікае.

Работнік Бабруйскага ГРАНС Вольга Кавалькова настойліва рэкамендавала аматарам папулярнага зімовага адпачынку апранаць на рыбалку выратавальныя камізэлькі. А каб баўленне часу з вудай прынесла карысць, раіла перад выхадам на лёд абавязкова праверыць яго трываласць. Калі лёд пачне трашчаць, трэба вярнуцца назад тым жа маршрутам.
Удзельнікі рэйду ўручылі рыбакам памяткі з правіламі бяспекі і расказалі, як правільна паводзіць сябе на лёдзе.

СБ