RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Пачаўся візіт парламенцкай дэлегацыі Саюзнай дзяржавы ў Беларусь

У аэрапорт Магілёва прыбыў старшыня Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Вячаслаў Валодзін. Каля трапа самалёта спікера Дзярждумы прывітаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка.

Пасяджэнне Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім Сходзе Саюза Беларусі і Расіі прайшло ў Магілёўскім аблвыканкаме

У мерапрыемстве разам з маладымі парламентарыямі прынялі ўдзел іх старэйшыя таварышы - старшыня Камісіі Парламенцкага Сходу па маладзёжнай палітыцы, спорце і турызме Арцём Тураў, намеснік старшыні Сяргей Клішэвіч і іншыя члены камісіі.

Важна не проста захоўваць памяць аб Вялікай Перамозе, але і абараняць яе - Валерый Малашка на форуме СД у Магілёве

Важна не проста захоўваць памяць аб Вялікай Перамозе, але і бараніць яе.

«Берагчы старонкі нашай гісторыі». У Магілёве адкрылі маладзёжны форум Саюзнай дзяржавы

Сёння ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце ім. А. А. Куляшова прайшло ўрачыстае адкрыццё маладзёжнага форуму Саюзнай дзяржавы «Роля моладзі ў захаванні і абароне гістарычнай памяці».

Выстаўка фатаграфій «Мітрапаліт Філарэт: жыццё і служэнне» праходзіць у Магілёве

У Магілёве, у мастацкім музеі імя П.У. Масленікава, пачала работу выстава фатаграфій «Мітрапаліт Філарэт: жыццё і служэнне», прысвечаная жыццёваму шляху і служэнню Маці-Царквы выбітнага царкоўнага дзеяча, багаслова, Апостала Белай Русі, першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева).

«Бабруйскаграмаш» з рабочым візітам наведвае намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Віктар Каранкевіч

Сустрэча ў ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш» праходзіць пры ўдзеле міністра прамысловасці Беларусі Андрэя Кузняцова, старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі, старшыні Брэсцкага аблвыканкама Пятра Пархомчыка.

Творчыя конкурсы, майстар-класы, экскурсіі: Магілёў прымае фестываль «Моладзь - за Саюзную дзяржаву»

Сёння, 5 верасня, у Магілёве стартуе XVIII фестываль «Моладзь - за Саюзную дзяржаву», прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Ён праходзіць у Беларусі ўпершыню.

Яркі старт конкурснай праграмы фестывалю Саюзнай дзяржавы ў Магілёве

У Палацы культуры вобласці 4 верасня ў рамках фестывалю «Моладзь - за Саюзную дзяржаву» прайшло лёсаванне ўдзельнікаў конкурсу выканаўцаў маладзёжнай песні і конкурсу харэаграфічных калектываў.

У Магілёве абмеркавалі пытанні ваенна-патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі

На базе Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі адбыўся семінар-практыкум па выхаваўчай рабоце «Ваенна-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення: станаўленне грамадзяніна і патрыёта».