У Беларусі завяршаецца рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне.
Рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні завяршаецца сёння ў 19.00 у пунктах рэгістрацыі. Падаць заяву, запоўніўшы электронную форму на сайце РІКВ, можна да 12.00.