У дзіцячым садку №113 Магілёва пасля рэканструкцыі адкрылі басейн. Гэтаму дзіцячаму саду 35 гадоў. Апошнія некалькі гадоў басейн прастойваў з-за састарэлага абсталявання. Цяпер у ім абнавілі літаральна ўсё: новая чара басейна, новая сістэма ачысткі вады і вентыляцыя.
Падпісана пастанова аб парадку ўстанаўлення статусу грамадзянам, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, і выдачы дакументаў, якія пацвярджаюць права на льготы. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Міжнародны дзень энергазберажэння адзначаецца 11 лістапада. З 10 па 21 лістапада Магілёўская вобласць далучаецца да рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь - энергаэфектыўная краіна». Пра гэта паведамілі ў абласным упраўленні па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ПЭР.
Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку прадставілі два праекты праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады. Аб гэтым было заяўлена на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы аб дапрацоўцы адпаведнай праграмы.
Па добрай традыцыі напярэдадні 7 лістапада ў Беларусі адкрываюцца сацыяльна значныя аб'екты. У Слаўгарадзе доўгачаканым падарункам для жыхароў усяго раёна стаў сучасны плавальны басейн.
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін прыняў удзел у пазачарговым сумесным пасяджэнні пастаянных камісій Парламенцкай Асамблеі АДКБ.